ГАЛОЎНЫЯ

19-гадовы юнак пад вострым псіхозам ад уздзеяння спайсу выпадкова забіў сябе

В СТРАНЕ / НОВОСТИ / 17.02.2014

У Мінскім раёне 19-гадовы малады чалавек, будучы пад уздзеяннем спайсу, выпадкова забіў сябе.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама Аляксандр Данільчанка, у ноч з 13 на 14 лютага ў Мачулішчанскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС звярнулася 39-гадовая жыхарка пасёлка Прывольны. Жанчына паведаміла, што ў яе ў кватэры памёр 19-гадовы малады чалавек, сябар сына.

Следча-аператыўнай групай было ўстаноўлена, што напярэдадні трое сяброў (аднаму з якіх 18 гадоў, іншым — па 19) пакурылі спайс — сінтэтычны наркотык, аналаг марыхуаны. Наркатычнае ап’яненне перарасло ў аднаго з прыяцеляў у востры псіхоз: малады чалавек кідаўся па кватэры, уцякаў ад сяброў, перастаў разумець, дзе ён і што вакол адбываецца. У нейкі момант юнак з разбегу скочыў у акно, што выходзіла на балкон. Асколкамі разбітага шкла ён атрымаў шматлікія парэзы рук, шыі і спіны. Ад кровастраты і болевага шоку малады чалавек памёр да прыезду хуткай медыцынскай дапамогі.

Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка.











Папярэднi артыкул

“Усё залежыць ад самаўсведамлення беларусаў як нацыі”. Гутарка з гомельскім майстрам народных інструментаў Цімафеем Палуніным (фота, відэа)

Наступны артыкул

У крыві васьмікласніцы з Рагачову выяўлена 1,23 праміле алкаголю





0 каментароў


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


Больш артыкулаў

“Усё залежыць ад самаўсведамлення беларусаў як нацыі”. Гутарка з гомельскім майстрам народных інструментаў Цімафеем Палуніным (фота, відэа)

Нягледзячы на актыўную папулярызатарскую дзейнасць сучасных дудароў,...

17.02.2014