Алімпійскі рэкорд! Дар’я Домрачава здабыла трэці медаль

1182580-24738092-640-360Беларуска Дар’я Домрачава заваявала чарговы залаты медаль у мас-старце на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

У панядзелак Домрачава пераадолела 12,5 кіламетраў за 35 хвілін 25,6 секунды, здзейсніўшы адзін промах на агнявых рубяжах. Серабро дасталося чэшцы Габрыэле Соўкалавай (адзін промах; 20,2). Бронза ў нарвежкі Цірыл Экхоф (адзін промах , +27,3).

Домрачава стала першай біятланісткай ў гісторыі Алімпійскіх гульняў, якая выйграла тры золата ў індывідуальных стартах. Таксама 27-гадовая мінчанка з’яўляецца першай у жаночым біятлоне, хто заваяваў тры ўзнагароды вышэйшай пробы на адной Алімпіядзе.

Eurosport

Гэта проста неверагодна!

Дар’я Домрачава — ВЯЛІКАЯ!

І ўжо няма сэнсу нешта дадаваць…

Leave a Comment