Лукашэнка: «Я ж Дашы Домрачавай усю гонку расклаў»

1На нарадзе па праекце ўказа «Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў эфіры АНТ згадаў пра выступы беларускіх алімпійцаў у Сочы:

«Я ж усюды крайні. Вось гляджу за Дашай — я ж апошні, разумееце? Гляджу, як Кушнір скача. Ён не дай бог упадзе, а я ж крайні… Успомніце, як у Дашы спрынт не пайшоў. Сервісмэны там нібыта памыліліся. Я ёй кажу — прызнавайся як на духу: што , лыжы не ехалі? Маўчыць. Яна ж не можа падвесці сваіх. Адказвае: Аляксандр Рыгоравіч, я іх усіх парву. Не трэба, кажу, ты нагамі і так бяжыш лепш за ўсіх. Уключы галаву, падумай і ўсё будзе нармальна. І паглядзіце, якую Даша гонку пераследу выдала! Казка, ніхто так у свеце не бегаў. Я ж ёй пасля ўсю гонку расклаў, яна кажа: Аляксандр Рыгоравіч, вы нібыта разам са мной беглі!»

«Прэсбол»

Leave a Comment