ГАЛОЎНЫЯ

Прапаноўваецца забараніць ужыванне любога алкаголю для непаўналетніх

В СТРАНЕ / Криминал / НОВОСТИ / 20.02.2014

kpMELpGiY_oМУС Беларусі выступіла з ініцыятывай забараніць ужыванне алкаголю асобам да 18-гадовага ўзросту. Пра гэта 19 лютага заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«Прапануецца дапоўніць закон Рэспублікі Беларусь аб правах дзіцяці нормай, якая забараняе спажыванне алкаголю да 18 гадоў — моцнага алкаголю, слабаалкагольных напояў і піва», — сказаў Шуневіч.

Адказнасць за ўжыванне алкаголю непаўналетнімі кіраўніцтва МУС прапаноўвае ўскласці на іх бацькоў. Апроч таго, усе дарослыя грамадзяне будуць абавязаны інфармаваць адпаведныя структуры аб фактах ужывання спіртнога падлеткамі, якія стануць ім вядомы, піша «Беларускі Партызан» са спасылкай на БелаПАН.

Таксама МУС выступіла з ініцыятывай аб забароне продажу алкаголю тым, хто не дасягнуў 21-гадовага ўзросту. «Мы настойліва будзем рэкамендаваць дазволіць продаж спіртнога не з 18 гадоў, а з 21 года. Зыходзячы з аналізу, які мы зрабілі з Міністэрствам аховы здароўя, з 18 да 21 года на ўлік у наркадыспанснер ставіцца ў 15 разоў больш людзей, чым да 18-гадовага ўзросту», — падкрэсліў Шуневіч. Такія дадзеныя, паводле яго словаў, кажуць аб найбольшай схільнасці да алкагалізму людзей ва ўзросце да 21 года.

«Прапануецца дапоўніць Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях артыкулам аб адказнасці тых, хто прадае спіртное непаўналетнім, — наўпрост пазбаўляць ліцэнзіі гандлёвыя кропкі, індывідуальных прадпрымальнікаў у выпадку паўторнага продажу спіртнога непаўналетнім», — сказаў кіраўнік беларускай міліцыі.

Неабходнай у МУС бачаць і абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю тых падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі або здзейснілі правапарушэнне.

Ініцыятывы МУС будуць разгледжаны ў Савеце міністраў у красавіку, а затым, пры ўхваленні ўрада, у парламенце, заявіў Шуневіч.











Папярэднi артыкул

4.1 промилле за рулём "Жигулей"

Наступны артыкул

Киев не сдаётся! В Верховной Раде объявили эвакуацию. "Беркут" отступает





0 каментароў


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


Больш артыкулаў

4.1 промилле за рулём "Жигулей"

В Гомельской области инспекторы ДПС стреляли по автомобилю. за рулем...

19.02.2014