Абама абвінаваціў Пуціна ў падтрымцы рэпрэсій ва Украіне

Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвінаваціў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна ў непавазе да захавання асноўных свабод людзей ва Украіне.

Пра гэта ён заявіў у Мексіцы, дзе праходзіць міжнародны саміт паўночнаамерыканскіх лідэраў, паведамляе ТСН.

Абама жорстка раскрытыкаваў Маскву за падтрымку рэпрэсій ва Украіне і Сірыі, заклікаючы Кіеў да пераходнага ўраду.Таксама прэзідэнт ЗША абвінаваціў асабіста Пуціна ў няздольнасці паважаць асноўныя свабоды ў абедзвюх краінах.

«Гэта не спаборніцтва паміж Расіяй і ЗША. Гаворка ідзе аб рэалізацыі надзей і спадзяванняў грамадзян Украіны і Сірыі атрымаць асноўныя свабоды — свабоду слова, свабоду сходаў, празрыстыя і сумленныя выбары — і фундаментальныя правы, да якіх імкнецца кожны украінец і сірыец», — заявіў Абама. «У спадара Пуціна іншы погляд па гэтыя пытанні, і я не думаю, што гэта для кагосьці таямніца», — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Leave a Comment