АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ — ДАПАМАЖЫ МАЙДАНУ!

Ужо трэці месяц у Кіеве адбываюцца крывавыя сутыкненні пратэстуючых на Майдане з сілавікамі — ўнутранымі войскамі і “Беркутам”. У той час, калі мы сядзім у цёплых кватэрах, смачна ядзім і салодка спім, нашыя браты-ўкраінцы здабываюць у цяжкіх баях Незалежнасць і Свабоду. “Наша Альтэрнатыва” абвяшчае акцыю салідарнасці з украінскім народам.

Усе, беларусы, хто жадае пасільна дапамагчы параненым падчас сутычак на кіеўскім Майдане, на Банкавай плошчы і вул. Грушэўскага, набывайце ў аптэках свайго горада патрэбныя для дапамогі лекі і сродкі. Іх спіс прыкладаецца ніжэй. Калі Вы знаходзіцеся ў Гомелі, то звяртайцеся да Змітра Карашкова па нумары 8-025-950-78-48, альбо па скайпе: ditrich74 . Ен дашле пасылку ў Кіеў.

Калі Вы самі маеце знаёмых ва Украіне альбо ўласна ў Кіеве, і яны могуць перадаць пасланыя лекі пацярпелым, то Вы цалкам можаце зрабіць пасылку самастойна.

Адрасы шпіталяў, дзе ляжаць параненыя на Майдане людзі, таксама прыкладаюцца.

Гэтая бяда нам не чужая! Давайце разам не застанемся ўбаку і дапаможам хоць малой лептай!

СПІС ШПІТАЛЯЎ КІЕВА, ДЗЕ ЛЯЖАЦЬ ПАЦЯРПЕЛЫЯ (КАНТАКТЫ):

1. Киевская городская клиническая больница №1
Адрес: 02175, г. Киев-175, Харьковское шоссе,121
Телефоны: +380 44 564-52-54
2. Киевская городская клиническая больница №2
Адрес: 02094, г. Киев-094, ул. Краковская,13
Телефоны: +380 44 554-71-20

3. Городская клиническая больница скорой помощи
Адрес: 02660, г. Киев-660, ул. Братиславская, 3
Телефоны: +380 44 518-06-29

СПІС ПАТРЭБНАГА ДЛЯ ПАЦЯРПЕЛЫХ:

Сродкі ад грыпу
Бінты, марлі
Ёд / Зялёнка
Цытрамон
Карвалол
Танометры
Нашатырны спірт
Цёплае адзенне
Цёплы абутак

«Трезвый Взгляд»

Leave a Comment