У Гомелі прайшла танцавальная этна-вечарына

Танцавальная этна-вечарына з элементамі майстар-класа “Млын танцаў” прайшла 22 лютага ў ГЦК.

Фолк-фэнтазі-гурт “Млын Сонца” мае ў рэпертуары беларускія традыцыйныя танцы і танцы народаў Еўропы эпохі Сярэднявечча. Ужо не першы раз гурт збірае на вечарыну тых, хто ўмее іх танчыць, а таксама тых, хто хацеў бы навучыцца, паведамляюць «Гомельские Ведомости».

Танцавалi “Кракавяк”, “Грачанікі”, “Верабей”, “Полька-матылёк”, “Базар”, “Картузэ”, “Полька-верацяно”, “Афіцыйны бранль”, “Бранль башмачнікаў”, “Конскі бранль”, “Бранль прачак”, “Алеманда ларэйн”, “Маразуля”, “Ойра”, “Друмул Дракулі”, “Стэла сплэндэнс”, “Падыспань”.

Фоты: «Гомельские Ведомости»

Leave a Comment