«Я Б У КАЗАКІ ПАЙШОЎ, ХАЙ МЯНЕ НАВУЧАЦЬ!»

У нашай краіне ўкараніліся і паспяхова існуюць структуры, што змянілі КПСС і паўсталі аналагам “масонскіх братэрстваў”. 

            Што такое Беларускае казацтва насамрэч?

Як ні хацелі б сённяшнія беларускія казакі гэтага, але гісторыя беларускага казацтва пачалася са здрады і здрадай скончылася. Было гэта так.  Дваццаць другога чэрвеня 1654 года беларускі гетманКанстанцін Паклонскі разам са сваімі паплечнікаміпрыбыў да цара, Аляксея Міхайлавіча. Заявіў, што жадае служыць яму верай і праўдай. Царпадарыў яму 40 сабалеў и 50 рублеў, а таксама чын полкоўніка, і даручыў зладзіць Беларускіказацкі полк.Ад гэтай даты і вядзе адлік Беларускае казацтва.

Ніякіх унутраных прычын для стварэння на Беларусі казацтва не ўзнікала. Ішла вайна з Масковіяй. Траціна насельніцтва Літвы — Беларусі выразана. Да апошняга жыхара знішчаны Брэст. Тады ўзнік ліцвінскі нацыянальны партызанскі рух, з дапамогай якога мы поруч з братняй Польшчай змаглі ачысціць краіну ад захопнікаў. Вайна тая была з рэлігійным падтэкстам. Але ўсё гэта вядома з падручнікаўсапраўднай гісторыі, а не тых, якія напісаў спадар Якаў Трашчанок. Вернемся да асобы Паклонскага.

Адзіным выбітным “подзвігам” Паклонскага з’яўляецца збіцце яўрэяў Магілёва. 28 жніўня Паклонскі са сваім палком калабарацыяністаў з сялян красамоўна пераканаў жыхароў Магілёва здацца маскавітам без барацьбы. Каталікі і ўніяты пагадзіліся з Паклонскім і былі не супраць прыняць праваслаўе, і толькі некалькі тысяч іўдзеяў адмовіліся здрадзіць веры продкаў. Гэтых іўдзеяў і пакараў сваей рукой Кастусь Паклонскі.

2 лютага войска Літвы на чале з Канцлерам падсутпіла да Магілева. У горадзе стаялі 3,5 тысячы маскавітаў ваяводы Ваейкава и 4 тысячы”Казакоў”Паклонскага. Ваейкаў здавацца адмовіўся, пачалася аблога горада.

6 лютага Паклонскі здрадзіў маскавітам: са шляхтай і часткай сваіх «казакоў» (400 чалавек), імітуючы нечаканую атаку,адчыніў браму горада і ўпусціў войска нашых у Лупалаўскую слабаду. 

На гэтым гісторыя Кастуся Паклонскага як палкоўніка Масковіі скончылася. Пачынаецца яго гісторыя як камандзіра ВКЛ, да якога ён паспяхова перамятнуўся.

На службе ў ВКЛ як кіраўнік літоўскага рушэння ён яшчэ двойчы “адграбе” – ад маскалей пад Койданава і ад казакоў Залатарэнкі пад Ашмянамі. Гэта кажа нам пра тое, што ніякі ён не казак. Наадварот, пры выпадку біў апошніх.

У канцы 1656 – 1657 гг.браў удзел у паходзе на Прусію пад харугвамі Гансеўскага. Пад Філіпавам у баі са шведамі 22 кастрычніка 1656 году паланаваны. Праз тры гады адпушчаны. Памёр пасля 1661 году.

Вось такая цікавая біяграфія “айца-заснавальніка”. Ці ведаюць сенняшнія беларускія казакі, што паходзяць ад перабежчыка-інтрыгана?

А што ўвогуле добрага зрабілі нам казакі? Чаму толькі іх адных так жорстка каралі ў ВКЛ, што жыло па еўрапейскіх мерках і Магдэбурскім праве?

Калі казакі Хітрова ўвайшлі ў Мінск, то ўсе, хто не паспеў пакінуць горад, былі жорстка выразаны. Гэтага аднаго дастаткова, каб зразумець, з кім мелі тады і маем сёння справу.

Але вернемся да падзеі, што прымусіла мяне зрабіць гэты гістарычны экскурс. 

     Я сустрэў яго выпадкова – непадалек ад прыпынка “Універмаг”. Сярэдніх гадоў мужчына ў нязвыклай нам стылізаванай ваеннай форме. На галаве сапраўдная кубанка, на нагах галіфэ і казацкія чаравікі.

На прапанову паразмаўляць цікавы чалавек адказаў згодай.

Старэйшы вахмістр Беларускага Казацтва Аляксандр Лагун з Бабруйска. Там жыве з жонкай Галінай. Зараз кіруецца ў Маскву на злет казакоў, дэлегат ад Беларусі. Аляксандр служыў ва ўнутраных войсках МУС СССР, мае групу інваліднасці. Праваслаўны, ходзіць у царкву на ўсе святы. У сярэдзіне 80-х служыў ва ўнутраных войсках МУС СССР у Сыктыўкары. Мае тры скачкі з парашутам, што адзначана значком, і ганаровы знак 400 год Дома Раманавых. Гэты знак каштаваў вахмістру 20 даляраў. Без гэтай сумы ў дадатак да ўступных складак на ўдзел ва ўрачыстасцях знак не выдаваўся. Аляксандр Лагун верыць, што каб нас “не раздушылі па адным і не зрабілі геямі”, патрэбны саюз. І Мытны саюз – аналаг саюзу колішняй “Русі” – самае тое. Ненавідзіць вахмістр панкаў, хіпі і хіпстэраў. Распавеў і пра магчымасць для казака паправіць фінансавае становішча. Трэба наняцца ў ахву буйнога сабора – Дзівееўскага, альбо Оптынай пустыні. Там суткі каштуюць ад 1500 рас. рублеў. Але казакі – не гастарбайтэры! 

На гэтым мы развіталіся. Падначалены Беларускага казацтва Вахмістр А. Лагун адбыў у Белакаменную.

Цікавым для мяне падчас напісання артыкула стала тое, што, аказваецца, казацтва ў нас не адно. І прынцып маналітнасці і недзялімасці парушаецца ўжо тут. Ды й не такія казакі, аказваецца, праваслаўныя. Некаторыя з іх звязаны з Мальтыйскім ордэнам!

 

                                       СПІС УЛАХОВІЧА

Першае аб’яднанне – РГА “Беларускае казацтва”на чале з Мікалаям Улаховічам. У яго выбітная біяграфія. Раней ен быў афіцэрам — сілавіком.

Улаховіч пачынаў як адзін з лідараў Саюза афіцэраў.Падчас першых выбараў прэзідэнта негалосна кіраваў штабам А. Баранкевіча. Менавіта Улаховічу належыць ідэя стварыць групкі нашталт “цітушак”, што павінны былі адпрацоўваць магчымы распаўсюд “народнага гневу” супраць палітыкі тагачаснага правадыра В. Кебіча. 

 94 год. Улаховіч кіруе Галоўным упраўленнем капітальнага будаўніцтва Ўпраўлення справамі прэзідэнта. У 1996 г. Улаховіч кіруе Рэспубліканскім цэнтрам уліку і рэгістрацыі нерухомасці, створанымпры Міністэрстве ЖКГ. Будучы казачы генерал добра ведае, хто якой маёмасцю і на які кошт валодае, і веды гэтыя вельмі значныя ў любой эканамічнай сітуацыі.

У 2001 годзе Улаховіч лідар БПП. Кажа, што ягоная структура адзіная без няпраўды і за прэзідэнцкі курс.

ГАА «Беларускае казацтва» ствараецца ў 1995 годзе. Улаховіч, ганаровы супрацоўнік Міністэрства ЖКГ – адзіны кандыдат на кіраўніцтва новай структурай.

                   

                  “РЫМСКІ ДВАЙНІК З МІНСКАГА МАТОРНАГА”

У 1997 годзе ў Мін’юсце РБ рэгіструецца яшчэ адна казацкая арганізацыя, “Усебеларускае аб’яднанае казацтва” Мікалая Ерковіча. Адкуль з’явіўся новы атаман і хто ён?

Ерковіч пасля доўгай працы ў Міністэрстве абароны працаваў майстрам на Мінскім маторным заводзе (1986 г.). Пасля перабудовы дырэктар прыватнай фірмы. Адначасова займаецца праваабарончай дзейнасцю. Сябра Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў і Міжнароднага камітэта па правахчалавека. За працу з гандлёва-прамысловай палатай Рыма мае медаль “Залатая палата Рыма” (2001 г.). Актыўна прызываў Улаховіча да аб’яднання, але апошні пад харугвы Ерковіча не ўстаў. Бо паміж дзвюма аб’яднаннямі вялізная розніца! 

Казакі аб’яднання Ерковіча даюць прысягу верай і праўдай служыць сваей Айчыне. А людзі Улаховіча маюць галоўнай ідэяй “За ЦАРА і айчыну!”

                                  “РЯЖЕНЫЕ” ІНТРЫГАНЫ.

Казацкія статуты і двухсотгадовай даўніны дапускалі наяўнасць “прыбылых” казакоў. Не абавязкова, каб казак быў карэнным.Галоўнае, каб чалавек адчуваў сябе казаком і быў праваслаўным. А недахопы біяграфіі можна кампенсаваць ратнымі подзвігамі, альбо наяўнасцю выбітнай высокай пасады.

Мікалай Улаховіч падкрэслівае, што сярод ягоных казакоў шмат знакамітых і ўплывовых людзей. І гэта насамрэч так. Кіраўнікі прадпрыемстваў, вайскоўцы, бізнэсмены (напрыклад генеральны дырэктар Міжнароднага інстытута мэнэджмента (МІМ Беларусь, старшыня “Беларускай народнай дыплматыі” казачы генерал Віктар Цярэшчанка, што пакінуў структуру  ў 2002 г.)   Нават жанчыны есць пад харугвамі ганаровага камунальніка! У адным з інтэрв’ю Мікалай Улаховіч кажа— яго людзі есць амаль ва ўсіх галінах эканомікі і вытворчасці Беларусі. І апрача афіцыйнага спісу чальцоў РГА “Беларускае казацтва” есць яшчэ і “негалосны”. Здаецца, няцяжка зразумець, хто можа стаяць на першым месцы ў “сакрэтным спісе” Улаховіча..

Цёзка Ерковіч наадварот. Прозвішчы сваіх чальцоў занёс у персанальную картатэку і агалосіць іх толькі ў скрайніх выпадках.

Ерковіч кажа, што і ягонай структуры дастаткова ўладу маючых і багатых людзей. Спадзяюся, што спадары атаманы не мераюцца спісамі сваіх аб’яднанняў.    У 2002 годзе Ўлаховіч выганяе са свайго стану 65 чалавек. Гэта чарговая рэгулярная чыстка па ўзоры абнаўлення апарата кіра вання. Выгнаннікі (у т.л. і В. Цярэшчанка) абвясцілі Ўлаховіча нелігітымным на сваім асабістым з’ездзе. Яго нават выключылі з казацтва большасцю галасоў! Хутчэй за ўсе , гэтыя 65—“падпольнае казацтва”.

Улаховіч, праўда, нікуды не падзеўся— ен па-ранейшаму “бяззменны і адзіны” у сваей арганізацыі.

Нядзіўна, што казакі  не бачны на полі грамадскага жыцця краіны. Інтрыгі патрабуюць часу. А можа справа не толькі ў гэтым?

                        “КАЗАК І МАСОН — БРАТЭРСТВА НАВЕК?”

Есць  шэрагах атамана М. Улаховіча чалавек, які на самой справе мае дачненне да Мальтыйскага Ордэна.

Гэта Сяргей Новікаў, у мінулым першы намеснік вярхоўнага атамана, што двойчы атрымліваў узнагароду Мальтыйскага Ордэна. Вось табе і Русь праваслаўная.

А насамрэч па сваёй структуры і дзейнасці Беларускае казацтва нагадвае сапраўдную масонскую ложу!

Цалкам можа быць, што сакрэтны спіс Улаховіча – гэта чыноўнікі, якім законам забаронена ўваходзіць у грамадскія арганізацыі. 

А рознага кшталту рытуалы і атрыбутыка, уніформа, падпарад каванне аднаму лідару і прыярытэт інтарэсаў групы   проста робіць казакоў падобнымі на масонаў. Цяпер на любога чыноўніка можна думаць, а ці не казак ен часам? Карпаратыўная салідарнасць у гэтым вападку таксама бярэцца ў разлік.

Апроч гэтага казакі не супраць атрымаць дадатковыя бонусы ад такіх, як мой суразмоўца “вахмістр Лагун”. Шараговыя аматары уніформы і вайсковых чыноў без цяжкасцей і страт службы, “вахмістры”, “ростмістры” і іншыя “паручыкі” ўносяць плату за ўдзел у мерапрыемствах, шыюць форму у казачага шаўца, замаўляюць зброю і нагайкі ў адпаведных майстроў, аплочваюць прысваенне “чарговага звання”, ды –й членскія складкі ніхто не адмяняў. У замен—задавальненне ад служэння ў казацтве і нашэння формы з нагайкай.

Хто хоча прыняць удзел у гульні для дарослых, як вахмістр Аляксандр Лагун – ласкава просім да спадароў Улаховіча, Ерковіча, і напэўна не толькі іх!

На сёння жадаючым уступіць у казакі засталіся толькі гульні, бо бізнэс на ідэалах служэння “цару і айчыне” даўно падзелены!

Андрэй Папоў, для «ТВ»

Leave a Comment