Міхаіл Добкін сабраўся ў прэзідэнты Украіны

23Губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін вырашыў балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны на пазачарговых выбарах.

«Я прыняў для сябе няпростае рашэнне: на бліжэйшых выбарах я буду балатавацца ў прэзідэнты», — сказаў Добкін у панядзелак журналістам на брыфінгу ў холе Харкаўскага гарадскога савета, перадае Украінская праўда са спасылкай на Інтэрфакс-Украіна.

Як паведамлялася, Вярхоўная Рада ў суботу прыняла пастанову аб самаўхіленні прэзідэнта Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў і прызначыла датэрміновыя выбары прэзідэнта на 25 мая 2014. За такое рашэнне на пасяджэнні Вярхоўнай Рады ў суботу прагаласавалі 328 дэпутатаў.

Кіраўнік Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Добкін перакананы, што дамаўляцца з прысутнымі на Майдане ў Кіеве бескарысна. «Дамаўляцца з імі бескарысна. Іх трэба раззброіць, а тых, хто будзе аказваць супраціў і забіваць людзей, фізічна знішчыць», — сказаў Добкін.

Мінулы перадвыбарны кандыдацкі ролік Добкіна (УВАГА, НЕЦЭНЗУРНЫЯ ВЫРАЗЫ!):

Leave a Comment