Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Заводскага РУУС сталіцы затрыманы двое мінчан, якія займаліся распаўсюджваннем курыльных сумесяў, што змяшчаюць у сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у дачыненні да затрыманых раней ужо была распачата крымінальная справа за ўчыненне аналагічнага злачынства.
Рэалізоўвалі наркадылеры свой тавар галоўным чынам сярод моладзі ў забаўляльных установах горада. Кошт жа аднаго грама «міксаў» складаў 100 тыс. рублёў.
Падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў праваахоўнікамі, акрамя гандляроў, выкрыты таксама двое пакупнікоў псіхатропаў. Адзін з іх працаваў барменам адной з элітных устаноў сталіцы.
Метки: міліцыя, Мінск, спайс