Украінскія войскі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць

123Украінскія войскі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць. Такое рашэнне вечарам у суботу, 1 сакавіка, прыняў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, перадае «Украінская праўда» са спасылкай на кіраўніка Вярхоўнай Рады Украіны, які выконвае абавязкі прэзідэнта, Аляксандра Турчынава.

Пад ахову ўзятыя атамныя электрастанцыі, аэрапорты і іншыя стратэгічныя інфраструктурныя аб’екты. Часовы кіраўнік Украіны патлумачыў, што гэта зроблена з улікам «патэнцыйнай агрэсіі». На выпадак прамой ваеннай агрэсіі з боку РФ распрацаваны падрабязны план дзеянняў, адзначыў Турчынаў.

Разам з тым Турчынаў заклікаў украінцаў «забыцца на нязгоды». «Мы ўсе ўкраінцы, мы мусім з’яднацца вакол дзяржавы, не дапускаць правакацый, марадзёрства, самасуду, захоўваць веру і еднасць», — падкрэсліў выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны.

Выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны Ігар Цянюх паведаміў, што Ўзброеныя сілы краіны здольныя выканаць свой ​​канстытуцыйны абавязак. Маральны дух афіцэрскага, шэраговага і сяржанцкага складу высокі, адзначыў в.а. міністра. Цянюх таксама распавёў, што ў выніку перамоваў камандуючага Ваенна-марскімі сіламі Украіны з прадстаўніком РФ «блакаванне (аб’ектаў у Крыме) аслаблена». «І я думаю, што такія перамовы і на заўтра прывядуць да нармалізацыі становішча як у Крыме, так і ў цэлым», — падкрэсліў ён.

Нагадаем, сёння Савет Федэрацыі дазволіў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ўвесці расійскі кантынгент на Украіну, каб абараніць грамадзян Расіі, якія знаходзяцца на ўкраінскай тэрыторыі. Пазней прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў удакладніў, што рашэнне аб ўводзе войскаў на тэрыторыю Украіны пакуль не прынята.

Як патлумачыў старшыня Дзярждумы РФ Сяргей Нарышкін у тэлефоннай размове з Турчынавым, Расія гатовая ўжыць ваенную сілу ў дачыненні да Украіны, калі ўкраінскі бок скарыстае сілу супраць мірных грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Крыму і ўсходу краіны.

Lenta.ru

Leave a Comment