Гомельскія актывісты правялі пікет у цэнтры города пад бел-чырвона-белым сцягам (фота)

На патрабаванні міліцыянтаў прыбраць нацыянальную сімволіку актывісты адказалі адмовай і прысаромілі праваахоўнікаў, звярнуўшы ўвагу на тое, што іхнія патрабаванні не з’яўляюцца законнымі.

У Гомелі 1 лютага грамадзянская кампанія «Гавары праўду» праводзіла пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты актывістаў кампаніі. Усяго кампанія «ГП» падтрымлівае ў горадзе над Сожам 23 чалавекі, якія вылучаюцца ў гарадскі і абласны Саветы.

Пікет праходзіў у шматлюдным месцы насупраць чыгуначнага вакзалу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Актывісты размясцілі сімволіку кампаніі «Гавары праўду», «Народнага рэферэндуму», а таксама прымацавалі бел-чырвона-белы сцяг. Менавіта нацыянальная сімволіка і зацікавіла міліцыянтаў. Яны запатрабавалі зняць сцяг, але актывісты заявілі супрацоўнікам міліцыі, што бел-чырвона-белы сцяг не з’яўляецца забароненай сімволікай і папрасілі прадставіць нарматыўна-прававы акт, згодна з якім нацыянальны сцяг знаходзіцца пад забаронай. Міліцыянты палі духам і пайшлі, не знайшоўшы адказу…

Тым часам грамадзянскі актывіст Канстанцін Жукоўскі праз мегафон заклікаў міліцыянтаў, якія стаялі непадалёк і назіралі за пікетам, аддаць подпісы за незалежных кандыдатаў. «Міліцыянты! Паглядзіце, якія ў вас зарплаты, і якія ў дэпутатаў! Пастаўце подпісы за нашых кандыдатаў! Палітычны вышук забаронены ў нашай краіне згодна Канстытуцыі, а вы чым займаецеся?», — дакараў ахоўнікаў грамадскага парадку актывіст.

Варта дадаць, што людзі неахвотна ставілі подпісы, большасць абыякава праходзіла міма. Людзі толькі кідалі зацікаўленыя погляды.

«Трезвый Взгляд»

Leave a Comment