Імперыя Зла

12Расія зноў праяўляе свае імперскія амбіцыі. Размясціўшы ў Беларусі сваю авіябазу, стварыўшы Мытны саюз, падтрымліваючы грашыма напрацягу доўгіх гадоў рэжым Лукашэнкі, яна ўсё больш уплывае на становішча спраў у маёй краіне і марыць у хуткім часе пераўтварыць яе ў сваю федэральную акругу.

Зараз надыйшла чарга Украіны.

Спакойна сачыўшы за падзеямі на Майдане, паступова замбіруючы расіян з дапамогай сваіх дзяржаўных СМІ, маскоўскі дыктатар рыхтаваў глебу. Выстаўляючы на сваіх «кішэнных» тэлеканалах украінскіх людзей (што выйшлі на пратэст супраць дзейснай улады, бо даведзены да кропкі кіпення ўсепаглынальнай карупцыяй чыноўнікаў рознага калібра) бандытамі, русафобамі, тэрарыстамі, Крэмль мякка рыхтаваў свой сцэнар.ukraina_1_1

Ні разу не сумняваючыся, што ўрад злодзея Януковіча ўтрымаецца на сваіх крэслах і з-за небывалага эканамічнага крызісу будзе вымушаны прыпаўзці да кіраўніцтва Расіі з працягнутай ручкай, кіруючая вярхушка разлічвала ўцягнуць Украіну ў Мытны саюз, тым самым пакідаючы буферную зону паміж сваёй тэрыторыяй і ЕС. Але вельмі пралічылі! Насуперак прагнозам большасці палітычных аналітыкаў Майдан перамог і, паводле ўсіх перадумоў, Украіна мусіла сямімільнымі крокамі ісці ў Еўропу. Дапусціць гэтага Крамлёўскі Банапарт ужо не мог…

Улічваючы, што рэйтынг Пуціна імкліва зніжаецца, народ усё больш незадаволены цяперашнім становішчам і, імкнучыся неяк усё паправіць, знайшлося выйсце. І ў такіх выпадках выйсце ў сваім родзе адзінае — каб адцягнуць народ ад унутраных спраў у сваёй краіне патрэбная… Правільна! НЕВЯЛІКАЯ ПЕРАМОЖНАЯ ВАЙНА!

Памятаеце падзеі 2008 г., якія адбыліся ў Паўднёвай Асеціі?

Сцэнар той жа — масавая раздача расійскіх пашпартоў асяцінам і ўварванне на чужую тэрыторыю з мэтай абароны сваіх грамадзян. Так адбываецца і цяпер. Направа — налева даецца грамадзянства, якога ў звычайных умовах трэба чакаць не адзін год. Некалькі дзён запар узброеныя да зубоў хлопцы ў камуфляжы расійскіх ВС, але без знакаў адрознення, на грузавіках з нумарамі РФ блакуюць пад’езды да аэрадромаў, захопліваюць тэлебачанне і адміністрацыйныя будынкі. Масква каментуе, што гэта «крымская самаабарона» і ніякага дачынення да расійскай арміі не мае, хоць аўтаматчыкі размаўляюць на чыстай рускай мове. Так, у Крыме большасць размаўляе па-расейску, але іх вымаўленне адрозніваецца ад расейцаў, як гоман рускамоўнага беларуса ад гаворкі жыхара Пецярбурга.

Але доўга так працягвацца не магло, і былы гэбэшны палкоўнік вырашаецца на ўзброенае ўварванне на тэрыторыю суверэннай дзяржавы, афіцыйна «да стабілізацыі абстаноўкі на Украіне». Ідуць міратворцы? Але навошта «міратворцы» першай справай, з ужываннем сілы і пагрозамі зброяй сталі захопліваць воінскія часткі незалежнай Украіны, патрабаваць іх перападпарадкавання самаабвешчанаму ўраду Крыма?

12Увечары 1 сакавіка інтэрнет нагадваў зводкі з месцаў баявых дзеянняў: у Крым прыбываюць самалёты з вайскоўцамі; калона расійскіх войскаў рухаецца да Запарожжа; БТРы ВС РФ на вуліцах Харкава; караблі ВМФ Украіны выйшлі ў мора; кіеўскія ўлады абвясцілі ўсеагульную ваенную мабілізацыю… Рабілася па-сапраўднаму страшна. Страшна за братоў-украінцаў, якія цяпер з-за імперскіх памкненняў Путлера значна бліжэй да вайны, чым некалькі дзён таму.

Путлер. Я не абмовіўся. Менавіта крывавы гістарычны персанаж пад падобнай нагодай увёў войскі і анексаваў Судэты ў Чэхаславакіі. І месяц той жа — сакавік.

І падуладныя СМІ, і ідэолагі расійскага «Рэйхстага» (у асобах Мацвіенка, «чыстакроўнага арыйца»-апазіцыянера Жырыноўскага), захлынаючыся ў экстазе, як некалі рэйхсміністр прапаганды, пырскаюць атрутай у адрас украінцаў, вінавацяць у нацыяналізме. Толькі забываюцца, што «нацыяналізм» і «нацызм» — розныя паняцці. Вось тое, што адбываецца ў Расійскай Думе, гэта і ёсць нацызм!

Некалькі месяцаў запар СМІ Расіі абвінавачвалі ва ўсіх смяротных грахах паўстанцаў з Майдана, верашчалі аб няслыханым вандалізме з нагоды зносу помнікаў крывасмоку-Леніну, а цяпер… А цяпер упарта не паказваюць сваёй аўдыторыі, як ашалелыя харкаўскія русафілы, адчуўшы набліжэнне ваяроў-вызваліцеляў, у крыві збіваюць сваіх суайчыннікаў і журналістаў. Ірвуць і топчуць свечкі і фатаграфіі загінулых ля помніка Героям Нябеснай Сотні. Ці не гэта вандалізм? Ці не гэта кашчунства?

Але рейхспрапагандзе гэтага не трэба. Як, зрэшты, і нашай. У той час, калі ўсе сайты разрываліся ад украінскіх навін аб інтэрвенцыі, на сайце «Саўбеліі» вісела навіна пра турнір па барацьбе. І ўсё… Так званы лідэр народца таксама маўчаў. Палітыка страўса — самая незалежная ў свеце.35

Варта сказаць, што Пуцін паставіў Лукашэнку ў вельмі складаную сітуацыю. Не падтрымае дзеянні сябра — не атрымае расійскіх грошай, падтрымае — на носе хакейны ЧС, ніхто не прыедзе і свята не адбудзецца.

Безумоўна, проста так гэта Расіі з рук не сыдзе. Санкцыі, палітычныя і эканамічныя, рушаць услед неадкладна. Не выключана і ўзброенае супрацьстаянне з НАТА. Усё ж будзем разлічваць на тое, што працягу кровапраліцця ва Украіне атрымаецца пазбегнуць. Спадзяюся, у Крамлёўскага Цынобера хопіць розуму спыніцца і не вяртаць Расіі назву «Імперыя Зла» канчаткова.

Станіслаў Була, «Трезвый Взгляд»

Leave a Comment