Плян РасПуціна (барбароса)

Адгрымеў украінскі Майдан, які забраў больш за ста людскіх лесаў, сярод якіх і наш зямляк Гамельчанін Міхась Жызьнеўскі. 95 забітых і памерлых ад ран і гэта яшчэ не даладная лічба, бо яшчэ невядома сколькі трупаў ляжыць пад руінамі Дома прафсаюзаў, дзе месьціўся шпіталь, больш за тысячу параненных, 315 зніклых без вестак. Але гэта відаць не поўны рахунак за права быць гаспадарамі на уласнай зямлі Але не дарэмна лягла “Нябесная сотня” у падмурак новай Україны якая, дзякуючы ахвярнасьці сваіх лепшых сыноў, паўстала у новым абліччы.

Народ Украіны атрымаў магчымасьць скінуць злачынны рэжым злодзея рэцыдывіста Януковіча. І калі паўстаўшы украінскі народ запатрабаваў справаздачу за пралітую кроў, “гарант” Канстытуцыі, банальна зьбёг, тым самым самаухіліўся ад выкананьня сваіх прэзідэнтскіх абавязкаў. Далей ужо юрыдычныя працэдуры, паставілі на яго прэзідэнтскіх паўнамоцтвах тлусты крыж. Цяпер, пан Янукевіч абвінавачваецца у злачынствах супраць чалавечнасьці і абвешчан у Міжнародны вышук. Спадзяёмся, што пройдзе час і ён зойме утульную камеру у Гаазе, дзе будзе чакаць нашага пахана. І гэта сустрэча не за гарамі.

Мы усе з трывогай сачылі за гераічнай барацьбой украінскага народу і калі Майдан перамог, з палёгкай уздыхнулі. Патрыёты змылі кроў і копаць з сваіх твараў, пахавалі сваіх герояў, абралі народную уладу Чакалася, што наступае мірнае будаўніцтва новай Украіны, але.

Але крамлёўскаму рэжыму, на чале з такім жа “безсярэбраньнікам” Пуціным, стала не да спадобы, што Україна выходзіць з пад яе кантролю. Не прайшло і тыдня як з поўдня пачуйся грукат расейскай зброі. Пад гэты грукат адбыўся пераварот у АРК, пасьля чаго марыянетачная улада зьвярнулася да Расеі па абарону рускаязычнага насельніцтва. Расейскія СМІ, паднялі верхал аб масавых злачынствах супраць рускіх. Пры тым, што ніякай пагрозы з боку украінскай улады да рускіх не існавала і не існуе, па вызначэньню. Паўтараецца, адзін да аднаго, сцэнар агрэсіі супраць Грузіі у 2008г. і той жа метад па зацягваньню украінцаў у расейскае грамадзянства.

Безумоўна, лямант з Крыму быў пачуты у Маскве і ужо:

“…1 марта Совет Федерации России единогласно принял предложение президента России Владимира Путина о введении войск в Украину.

«Рассмотрев обращение президента РФ, и исходя из интересов и безопасности жизни граждан РФ, наших соотечественников и личного состава военного контингента вооруженных сил РФ, дислоцирующихся в соответствии с международным договорам на территории Украины, Автономная Республика Крым, в соответствии с пунктом «г» части 1 статьи 102 Конституции Российской Федерации Совет Федерации Федерального Собрания Российской Федерации постановляет: дать согласие президенту РФ на использование Вооруженных сил Российской Федерации на территории Украины до нормализации общественно-политической обстановки в этой стране», — говорится в решении верхней палаты российского парламента….»

Атрымаўшы каманду «фас» з Севастопаля з базы Чарнаморскага флёту, па усяму Крыму, пачалі распаўзацца расейскія штурмавікі, захопліваючы адміністратыўня будынкі і усталёўваючы расейскія сьцягі, блякуючы украінскія вайсковыя часткі, захоплена пераправа праз Керчанскі праліў. Цяпер праз яго, бесперашкодна, ідуць расейскія войскі. Ідзе назапашваньне вайсковай сілы уздоўж усёй расейска-украінскай мяжы. І нарэшце, з’явіўся гэты дакумэнт, які падцьвярждае аб ісьцінных намерах Крамля (Пуціна), якія раскрываюць даўнішнія пляны па прымусоваму уключэньню Украіны пад патранат Расеі
ООН, 4 мар — РИА Новости. Президент России Владимир Путин получил от Виктора Януковича письменную просьбу использовать российские вооруженные силы для защиты населения Украины, заявил в СБ ООН постпред РФ Виталий Чуркин

«Сегодня я уполномочен сообщить также следующее. Президентом России получено следующее обращение президента Украины Виктора Януковича. Я цитирую. Заявление президента Украины. Как законно избранный президент Украины заявляю: события на Майдане, незаконный захват власти в Киеве привели к тому, что Украина оказалась на пороге гражданской войны. В стране царят хаос и анархия. Жизнь и безопасность людей, особенно на юго-востоке и в Крыму, под угрозой. Под воздействием западных стран осуществляются открытый террор и насилие. Люди преследуются по политическому и языковому признакам», — сказал Чуркин.

«В этой связи обращаюсь к президенту России Владимиру Владимировичу Путину с просьбой использовать вооруженные силы Российской Федерации для восстановления законности, мира, правопорядка, стабильности, защиты населения Украины. Виктор Янукович, 1 марта 2014 года», — процитировал он обращение Януковича, заявляющего о своей легитимности как главы государства

А гэта ужо поўнамасштабная захопніцкая вайна. У гэтых варунках Беларусь можа быць уцягнута у саўдзельнікі гэтага злачынства. Калі ранней, падзеі у Крыме, насілі лякальны характар і давалі спадзеў на іх мірнае урэгуляваньне, дык з з’яўленьнем гэтай «фількінай граматы» усе надзеі зьніклі. Я не вайсковец, але мяркую, што Пуцін будзе прымушаць Лукашэнку прапусьціць расейскія войскі праз тэрыторыю Беларусі у накірунку беларускага Палесься і Чарнобыльскую зону, праз Хойнікі-Брагін-Камарын, ад якога да Чарнобыля 10-15 км., а там і да Кіева рукой падаць. Як бы хто не лічыў, але гэта вайна не абыйдзе бокам беларускі народ, які робіцца закладнікам расейскай агрэсіі. Не выключаю, што на беларускія аэрадромы- падскокі, напрылад у Зябраўцы што пад Гомелем, пасадзяць пэўную колькасьць бамбавікоў і знішчальнікаў, гэта кароткі шлях у неба над Украінай.

Дык чым беларусы магуць дапамагчы украінскаму народу выстаяць? У беларусаў няма іншай зброі, як мірны пратэст супраць гэтай агрэсіі. У гэты небясьпечны час беларускія палітыкі, грамадскасьць, павіны праявіць максымум салідарнасьці. Пакінуць у баку усе сваі палітычныя амбіцыі, спыніць гульні у выбары і заасяродзіцца толькі на адным – перашкодзіць расейскім агрэсарам задавіць парасткі народнай улады у Украіне Усімі людскім рэсурсамі і метадамі, перашкаджаць прасоўваньню расейскіх захопнікаў праз беларускую землю, калі такое здарыцца. Неабходна блякаваць узлетныя поласы аэрадромаў, чыгуначны транспарт, аўтамагістралі. Не чакаючы дазволу, ладзіць акцыі пратэсту па усёй Беларусі.

Трэба памятаць, што калі мы сёньня, не дапаможам выстаяць украінскаму народу, заўтра беларускі народ паўторыць іх лёс.

У Беларусі таксама шмат рускіх, якія ухваляюць расейскую агрэсію. У выпадку узьнікненьня вызвольнай барацьбы у Беларусі, не выключаецца, паўтор падзей у Крыму. Падставай для гэтага могуць стаць правакацыі на ужо расейскай маёмасьці «Белтрансгаз» ці тыя ж зьнішчальнікі ці іншая расейская маёмасьць. Таму нельга дапусціць распродаж беларускай маёмасьці расейскаму капіталу, каб у будучыні не з’явілася падстава для агрэсіі.

Будучыня беларускай нацыі, сёньня вырашаецца на зямлі і у небе Украіны.

Слава Украіне!

Героям слава!

За Беларусь!

Я.Мурашка, старшыня ЗБН

«Белорусский Партизан»

Leave a Comment