Кім былі твае продкі? Даведайся!

6 сакавіка ў 18:00 па адрасе Гомель, Палеская 52 адбудзецца сустрэча, прысвечаная гісторыі Гомельшчыны. Ці задумваліся вы калі-небудзь, кім былі вашыя продкі і чым займаліся? Адказ на гэтае пытанне могуць даць толькі дакументы, бо чалавечая памяць дрэнна захоўвае інфармацыю аб мінулых пакаленнях, радаводзе, сям’і, продках.

Кажуць, што наяўнасць шляхты на тэрыторыі Гомельшчыны ў мінулым — нехарактэрная з’ява. Але гэта стэрэатып. Падчас вандровак часта адкрываюцца цікавыя мясціны, у якіх прасочваюцца яўныя сляды шляхецкай спадчыны. Толькі, на жаль, ад былой шляхецкай раскошы сёння часцей можна назіраць занядбаласць нашага краю: разрабаваныя старыя шляхецкія могілкі, руіны палацаў і сядзіб, на палову знішчаныя паркі і г. д. Вы пачуеце новае і таемнічае пра гісторыю некаторых мясцін, гісторыя якіх была звязана з шляхецкай культурай, а таксама пра перспектывы іх дабраўпарадкавання сваімі сіламі і як можна адшукаць свой радавод.

Пачатак сустрэчы: 18.00 (6-га сакавіка)

Месца: Палеская, 52

Уваход вольны.

Уласная інфармацыя ТВ

Leave a Comment