«Справа Піліпца» жыве і квітнее. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 58 «Аб некаторых пытаннях адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў» пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 28.02.2006 № 293 зацвердзіў тэхніка-эканамічныя паказчыкі крытэрыяў аднясення жылых дамоў да катэгорыі павышанай камфортнасці.
Пункт № 3 наўпрост указвае: «Плошча кватэры — больш за 140 кв. метраў», значыць дом належыць да катэгорыі дамоў з павышанай камфортнасцю, зыходзячы з заканадаўства Рэспублікі Беларусь, участак пад забудову павінен быць выстаўлены на аўкцыён.
Як бачым, на сайце ООО «Цэнтр лізінг» ёсць некалькі кватэр плошчай больш за 140 кв. метраў.
Але, як вынікае з адказу, аўкцыёна пры выдзяленні зямлі пад забудову не было, а прыналежнасць дома да катэгорыі павышанай камфортнасці чыноўнікі вырашылі высвятліць у праектнай арганізацыі:
Далей яшчэ цікавей:
Аказваецца, дом не з’яўляецца домам павышанай камфортнасці, і маецца спасылка на дакумент, у якім чорным па беламу прапісаны крытэрыі:
Пры наяўнасці хоць аднаго з іх дом адносіцца да катэгорыі «павышанай камфортнасці». Пляцоўка пад забудову такога дома павінна выстаўляцца на аўкцыен, а грошы, атрыманыя за пляцоўку — ў бюджэт!
Па дадзенаму факту мною накіраваны запыты ў адпаведныя органы.
Чакаем адказу разам!
Кастусь Жукоўскі, спецыяльна для «ТВ»
Метки: "Барані cваё"