Cнарад КНДР праляцеў каля пасажырскага самалёта

998392395Артылерыйскі снарад, які запусціла Карэйская народна-дэмакратычная рэспубліка, праляцеў бліз маршруту, па якім ішоў кітайскі самалёт. На борце лайнера, які накіроўваўся з Японіі ў Кітай, знаходзілася 220 пасажыраў.

Інцыдэнт адбыўся 4 сакавіка, калі КНДР запусціла сем артылерыйскіх снарадаў. Пры гэтым праз сем хвілін пасля таго, як адбыўся запуск, кітайскі самалёт перасёк траекторыю аднаго з боепрыпасаў.

«Узнікла вельмі небяспечная сітуацыя. Правакацыйныя дзеянні Паўночнай Карэі парушаюць міжнародныя правілы паветранай навігацыі і ўяўляюць сур’ёзную пагрозу бяспецы грамадзян», — заявіў тэлеканалу CNN прадстаўнік міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.

У красавіку мінулага года ў небе над Сірыяй нечаканаму нападу падвергнуўся самалёт А-320 расійскай авіякампаніі NordWind Airlines. Ракеты падарваліся ў некалькіх сотнях метраў ад фюзеляжа лайнера.

Leave a Comment