Атрымаў віламі ў жывот, але працягваў піць, пакуль не стала кепска

Застолле ў адной з вёсак Ваўкавыскага раёна скончылася кепска.

Жыхар Ваўкавыска працяглы час жыў у Расіі, вярнуўшыся дахаты, ён вырашыў адзначыць прыезд, піша «НН». Ужыванне алкаголю расцягнулася на некалькі дзён, мяняліся месца і сабутэльнікі, пакуль мужчына не апынуўся ў вёсцы, дзе раней пражывала яго каханая.

Там ён сеў за стол з мужам яе сястры, праз нейкі час узнікла сварка. У пэўны момант гаспадар дома схапіўся за вілы, якімі прыціснуў свайго госця да зямлі.

Пасля таго як мужчыну ткнулі віламі ў жывот, ён працягваў піць ужо ў іншым месцы, дзе яму стала дрэнна. Удзельнікі застолля выклікалі хуткую дапамогу, мужчыну шпіталізавалі.

Распачата справа па ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Leave a Comment