Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення гомельскі пенсіянер «замініраваў» тры крамы ў Савецкім раёне

У нядзелю, 9 сакавіка, з крамаў і жылых дамоў эвакуіравалі людзей. Прычынай гэтаму стаў тэлефонны званок, аб наяўнасці выбуховай прылады.
«Савецкі раён» паведамляе: у нядзелю, 9 сакавіка, у 16.50 на нумар 102 паступіла ананімнае паведамленне, што ў адной з крам на вуліцы Брэсцкай закладзена выбуховае прыстасаванне. Патлумачыць, у якой менавіта, суразмоўца не змог, назваў два адрасы.
На месца аператыўна выехалі падраздзяленні некалькіх ведамстваў. З двух крам і жылых дамоў былі эвакуяваныя людзі, праведзены вышук выбуховага прыстасавання. Інфармацыя аб яго наяўнасці не пацвердзілася.
Праз паўгадзіны ўсё той жа абанент назваў новы адрас — крама на вуліцы Валгаградскай. Пасля праверкі будынка выбуховая прылада знойдзена не было.
Устаноўлена, што ілжывыя паведамленні паступалі з мабільнага тэлефона ад непрацуючага пенсіянера 1951 нараджэння. Паводле інфармацыі намесніка начальніка Савецкага РАУС Міхаіла Сінельнікава, мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле 340 КК РБ (Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы). Матывы ілжывых званкоў высвятляюцца. Тая акалічнасць, што мужчына набіраў 102, знаходзячыся ў алкагольным ап’яненні, з’яўляецца абцяжарвалі акалічнасцю яго віны.

Па звесткай суполкі «Это Гомель, детка» на месцы здарэння па незразумелых прычынах была забароненна фота/відэа здымкі.

Leave a Comment