Футбол для усіх — «ХОПІЦЬ ПІЦЬ — ТРЭБА ЖЫЦЬ» трэцці сезон у разгары..

Свісток суддзі  і — інфармацыйна-спартовы турнір «ХОПІЦЬ ПІЦЬ — ТРЭБА ЖЫЦЬ»  пачаўся і крочыць.  Не гледзячы на надвор’е, сёння адбыўся другі тур.

12 каманд турніра не так і мала.Новыя  каманды-новыя пытанні :  Якая мэта турніра? Якія ўмовы ўдзелу? Адкуль грошы на турнір? і інш.. Асабліва «лютавалі»  ўдзельнікі «падшэфнай» каманды — «3-ці Рэгіён»  дасведчаныя практычна ва ўсім і ўжо не першы раз прымаючая ўдзел у турніры каманда, але іх цікавіла пытанне: Ці ёсць свісток  і картачкі  для суддзі?  Хто будзе судзіць?

 На ўсе пытанні адказвае адзін з арганізараў турніра :

1) Мэта турніра — папулярызацыя здаровага ладу жыцця і ўсяго лепшага, што сёння можа прапанаваць моладзі сучаснае грамадства — вопыт лепшых умоў для развіцця з розных краін.

2) Умовы турніра — быць прыхільнікам здаровага ладу жыцця, раўняцца на лепшых (не заставацца на дасягнутым), любіць свой край.

 3) Адкуль грошы —  большасць штодзённых выдаткаў ляжаць на плячах арганізатараў. Выдаткі, звязаныя з прызамі і плануемай турыстычнай паездкай у Мір, Несвіж і Навагрудак са спонсарскіх грошай, якіх пакуль не дастаткова, адсюль  і плануемы выраб саколак з сімволікай турніру «ХОПІЦЬ ПІЦЬ —  ТРЭБА ЖЫЦЬ» у колькасці 100 штук выкананы пакуль на 10% шукаем магчымасці знайсці сродкі. Так што калі хто жадае дапамагчызвяртайцеся да арганізатараў праз суполку ці сайт.

 4) Ці будзе свісток:  свісток будзе, знайшоўся спонсар і ён ужо амаль набыты :) і картачкі будуць (чырвоныя і жоўтыя) галоўнае, каб было як мага менш жадаючых іх атрымаць!

 5) Чаму турнір у Чонках і ці не магчыма яго перанесці ў Гомель, бо большасць каманд Гомельскія: Турнір пачаўся у Чонках і гэта РАДЗІМА ТУРНІРА, таму ён і будзе ў Чонках, тым больш пакуль няма стабільнай магчымасці праводзіць турнір у Гомелі, а ў Чонках нас ведаюць і ідуць насустрач  у тымліку і ўлады Гомельскага раёна (есць іх пісьмовы адказ аб вольным полі)

 6) Апошняе: плануецца, што 3 камандыпераможцы  турніра-1-е,2-е і 3-е месца атрымаюць памятныя кубкі і мядалі (кожнаму ўдзельніку).

Таксама каманды, заняўшыя  4-5 месца разыграюць кубак «НАДЗЕІ», напрацягу  турніра вызначыцца лепшы «бамбардзір» і  «брамнік» і адпаведна будуць узнагароджаныя кубкам, і самае самае-калектыўная паездка ў Мір, Несвіж і Навагрудак па 3 чалавекі з кожнай каманды.

 ХОПІЦЬ ПІЦЬ5ХОПІЦЬ ПІЦЬ2ХОПІЦЬ ПІЦЬ3ХОПІЦЬ ПІЦЬХОПІЦЬ ПІЦЬ 7ХОПІЦЬ ПІЦЬ1петр кузнецов

 Чакаем у фінале…

Кастусь Жукоўскі.     Спецыяльна для ТВ!

 

 

Leave a Comment