БЕЛАРУСКІ ПАСТАРУНАК: “ПО-БЕЛОРУССКИ ПОСЛЕДНИЙ РАЗ ПИСАЛ В ШКОЛЕ”.

За распаўсюд аб’яў з законамі і артыкуламі, абараняючы мі правы ўладальнікаў прыватных дамоў у Савецкім раене Гомеля затрыманы грамадзянскі актывіст.
Андрэй Папоў нічога дрэннага не рабіў—усяго толькі хацеў праінфармаваць насельнікаў прыватнай забудовы, як абараніць свае правы. Ды неўзабаве давялося інфармаваць іншых людзей.. Тых, каго цікавіць, хто ты і чаму цябе так турбуе становішча ўладальнікаў прыватнай маёмасці..
Распавядае Андрэй Папоў.

“Усе адбылося нечакана. У прыватным сектары па Вароўскага, дзе я разносіў па паштовых скрынях аб’явы з Указам № 58 аб правілах ацэнкі і кампенсацыі за знос дома. Пад’ехаў міліцэйкі аўтамабіль. Я нічога незаконнага не рабіў, наадварот, ў нейкім плане рабіў тое, чым павінны займацца “народныя абраннікі”, чые імены забываюцца адразу пасля “вырабаў.. прабачце, выбараў (смяецца) , таму не баяўся. Маёр Скрыбук прапанаваў мне “пра ехаць з імі”.. Каб паказаць змест маей інфармацыі. На момант затрымання ў мяне на руках было каля 80 аб’яў.
Мы паехалі ў Савецкі РАУС. Там давялося працягла чакаць, пакуль вызваліцца нехта з супрацоўнікаў. Гэты час я праслухаў цікавую лекцыю “пра міжнароднае становішча”, што вялі паміж сабою міліцыянты.
“Ты бачыў, што на Украіне робіцца.. Не дай Бог у нас такое .. Бандэраўцы.. І адкуль у іх усё узялося на Майдан—і бензін, і шпіталі, і электрычнасць.. “
Праўда на мае цнатлівае пытанне“лектары», чаму выказваць ухвалу Януковічу і ягоным “покрашченням” было занадта не бяспечна задоўга да Майдана адказу не прагучала.
Каб пазбегнуць адказаў, капітаны гаварылі, што “Пуцін іх правучыць”!Але-ж Расея есць дрэнным прыкладам—парыраваў я фактамі. Дзеці безпрытульныя, грабяжы на трасе “Дон” і “Расія”, і ня толькі, павальнае п’янства..” Жалезная легіка ў стылі “по барабану любой вопрос” у адказ—“А хто зараз не п’е.. І ў нас грабяць на дарогах..”
Самым цікавым было тое, што маёр, які складаў пратакол апытання, амаль не валодаў.. беларускай мовай. Як і яго непасрэдны кіраўнік, што прасіў мяне бесцырымонна “на русскій переведі,  да”. “Апошні раз у школе па-бела руску пісаў”—казаў мне трохі сумеўшыся маер, што апытываў..
Андрэй распавеў, што яго адпусцілі пасля апытання і адчужэння астатніх аб’яў. 80 штук “забралі на экспертызу” пад пратакол.

Відаць некаму не падабаецца “двіжуха” наконт прыватнай уласнасці на тле падзей на Дакутовіч 17 і Барыкіна.
Але самае страшнае, што нашы праваахоўнікі падтрым ліваюць акупацыю суседняй дзяржавы і ўмяшальніцтва ў яе ўнутраныя справы без удзелу ААН, і апошні раз “пісалі па-беларуску толькі ў школе.. Таму “просят прочесть по-русскі”.
Мы гаворым на розных мовах???
Джафар Татарын.Беларускі татарын.

Leave a Comment