ГАЛОЎНЫЯ

З задавальненьнем падзелімся з вамі інфармацыяй пра праграму з цудоўнымі магчымасьцямі паглядзець сьвет !

В СТРАНЕ / События / 17.03.2014

Праграма AU PAIR для грамадзянаў СНД працуе ў Нямеччыне, Францыі, Бэльгіі, Даніі, Галяндыі і прапаноўвае ўдзельнікам вывучэньне замежнай мовы краіны цягам аднаго году, БЯСПЛАТНАЕ пражываньне, харчаваньне ў сям’і, наведваньне моўных курсаў, візу, а таксама працоўны дзень ўсяго 5-6 гадзінаў у дзень – дагляд за дзецьмі. Творчая майстэрня E-motion запрашае на Форум па моладзевай праграме AU Pair 21-22 сакавіка ў Менску, дзе можна будзе даведацца пра нюансы AU PAIR і атрымаць карысныя парады. Падрабязнасьці пра праграму – у матэрыяле.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце ад 18 да 29 гадоў.
Што такое AU PAIR?
Au pair (з францускай літаральна перакладаецца як “узаемны”) – тэрмін , які ўжываецца для абазначэньня маладых людзей, якія жывуць у чужой краіне ці чужым рэгіёне ў сям’і, робяць пэўную працу і (часьцей за ўсё займаюцца выхаваньнем дзяцей). У якасьці кампэнсацыі яны атрымліваюць харчаваньне, памяшканьне (пакой) для пражываньня і кішэнныя грошы на выдаткі, а таксама магчымасьць вывучыць мову на курсах (у залежнасьці ад краіны такія моўныя курсы аплачваюцца прымаючай сям’ёй або самой Au Pair)  і пазнаёміцца ​​з культурай прымаючай іх краіны альбо рэгіёну.
AU PAIR – гэта ня проста праца, а далучэньне да сям’і, якая вас запрашае. Вы жывяце ад паўгода да 2 гадоў ў абранай краіне, як член сям’і, дапамагаеце па хатняй працы і гадаваньні дзетак, прымаеце актыўны ўдзел у штодзённым жыцьці сям’і: у працы і адпачынку.
Што дае вам удзел у AU PAIR?
— Свабоднае валоданьне замежнай мовай
— Магчымасьць атрымаць адукацыю за мяжой
— Новыя знаёмствы і сябры
— Эмоцыі, адкрыцьці
— Вандроўкі
Падрабязьней пра абавязкі, умовы ўдзелу – на сайце. Таксама даведацца пра ўсе нюансы, атрымаць кансультацыі па пошуку сям’і – можна на моладзевым Форуме, прысьвечаным праграме Au Pair. Форум адбудзецца 21 (пачатак 18.00) і 22 сакавіка (пачатак 12.00) у Менску па адрасе: Нававіленская, 38, офіс 1. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анялйн-форму.

Не згубіце свой шанец на цікавыя адкрыцьці!

belngo.info

 











Папярэднi артыкул

БЕЛАРУСКІ ПАСТАРУНАК: “ПО-БЕЛОРУССКИ ПОСЛЕДНИЙ РАЗ ПИСАЛ В ШКОЛЕ”.

Наступны артыкул

Суд снял с Пилипца часть обвинений.





0 каментароў


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


Больш артыкулаў

БЕЛАРУСКІ ПАСТАРУНАК: “ПО-БЕЛОРУССКИ ПОСЛЕДНИЙ РАЗ ПИСАЛ В ШКОЛЕ”.

За распаўсюд аб’яў з законамі і артыкуламі, абараняючы мі правы ўладальнікаў...

17.03.2014