You are here
Home > НОВОСТИ > В МИРЕ > Мабілізацыі ва Украіне.

Мабілізацыі ва Украіне.

383956295Сёння, Турчынаў падпісаў указ аб частковай мабілізацыі, які пачне дзейнічаць пасля ўступлення ў сілу. Ва Украіне абвяшчаюць частковую мабілізацыю ў войска па ўсёй тэрыторыі краіны. Пра гэта паведаміў в.а. прэзідэнта Украіны і спікер Рады Аляксандр Турчынаў.

Частковая мабілізацыя праводзіцца на тэрыторыі ўсіх абласцей Украіны, а таксама ў г.Кіеве. На тэрыторыі АР Крым і г.Севастопаля мабілізацыя ажыццяўляецца з ліку грамадзян, якія добраахвотна выказалі жаданне адправіцца на ваенную службу, у тым ліку шляхам прыбыцця ў ваенныя камісарыяты, воінскія часткі.

Турчынаў растлумачыў, што падпісаў гэты ўказ улічваючы працяг агрэсіі ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, якую Расія спрабуе прыкрыць вялікім фарсам пад назвай «рэферэндум», які ніколі не будзе прызнаны ні Украінай, ні ўсім светам. Цяпер Рада павінна зацвердзіць ўказ.

Нагадаем, што ўкраінская армія групуецца на ўсходніх і паўднёвых межах для процівагі расейцам. Армія арганізавала перагрупоўкі.

ТСН Украіны

Добавить комментарий

Top