ГАЛОЎНЫЯ

Адказы на пытанні чаму дзяржаўным СМІ так узяліся за анархістаў

АНАЛИТИКА / 18.03.2017

Укараняючы страх у грамадства з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, дзяржава палягчае сацыяльнае кіраванне. Прапаганда і маніпуляцыя ў сілах памяняць прычынна-выніковыя сувязі ў залежнасці ад мэтаў, якія яны ставяць перад сабой. Пры гэтым мэты могуць не мець нічога агульнага з рэальнасцю.
Найбольш вядомай мадэллю, якой карыстаюцца ўлады ў канфліктнай сітуацыі, зʼяўляецца мадэль «Герой – Вораг – Ахвяра».
З самых даўніх часоў ворагаў стваралі не столькі з тых чужынцаў, якія сапраўды нясуць нам непасрэдную пагрозу (як тыя ж варвары), колькі з тых, каго выгадна камусьці прадставіць такімі, хоць наўпрост яны не пагражаюць, так што не столькі якая зыходзіць ад іх пагроза прымушае ўбачыць іх адрозненне ад нас, колькі само адрозненне робіцца пагрозлівым.
Умберта Эка «Ствары сабе ворага. І іншыя тэксты з выпадку»
Як у казцы Герой змагаецца з Ворагам, жахлівым – злосным змеем, каб выратаваць Ахвяру – прыгажуню. Кожная краіна, або прадстаўнікі дамінуючай улады прымяраюць на сябе функцыю Героя, тады апанент аўтаматычна станавіцца Ворагам. І толькі ў такім выпадку супрацьстаянне станавіцца справядлівым.
У той жа час варта адзначыць, што Вораг узмацняе Героя, таму Герой не можа існаваць без ворага. Ворагу прыпісваюцца ўсе негатыўныя пачуцці, а ўсе свае правалы і няўдачы можна спісаць на падыходзячага Ворага.
Нейрапсіхолаг Доктар Хассабіс, які даследуе гульні, кажа: «Прычына, па якой відэагульні эвалюцыянавалі ў напрамку «стралялак» такія: Вам не трэба размаўляць, Вам не трэба выказваць свае эмоцыі, Вам толькі трэба застрэліць іх». Такім чынам, Вораг не патрабуе спачування, Ворагу не трэба разуменне, Ворага трэба знішчыць.
Надаючы пратэстантам ролю Ворагаў дзяржавы, СМІ пазбаўляюць адрасатаў пачуцця спачування і справядлівасці, пры гэтым, не паказваючы сам працэс затрымання. Вось фрагменты затрыманняў, якія трапілі ў інтэрнэт:



Але беларускаму адрасату ўжо не важна, што тыя хто затрымліваў не знаходзiлiся на службе, бо не былі апранутыя ў адпаведную форму, у адпаведнасці з законам не прадставіліся, і як сцвярджаюць затрыманыя адразу ж пачалі збіваць і «закідвалі ў машыну», якая таксама не мела апазнавальных знакаў.
Са словаў падпалкоўніка Георгія Еўчар, мітынгоўцы груба парушылі закон, прыкрыўшы твары маскамі, міліцыя папярэдзіла аб парушэнні закона. Адзначым, што ў момант здзяйснення правапарушэння міліцыя не зрабіла ніякіх дзеянняў. Далей падпалкоўнік адзначае, што «С целью установления личности, а также проверки возможной причастности к другим правонарушениям было принято решение о задержании. Задержание происходило в общественном транспорте, так как была опасность того, что правонарушители могут скрыться»
Падпалкоўнік сцвярджае, што падчас затрымання міліцыі быў аказаны супраціў, адзін з супрацоўнікаў міліцыі атрымаў траўмы і знаходзіцца ў шпіталі на лячэнні. У той жа час на відэа, якое прадставіла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «БЕЛТА» паказваюць карцінку з міліцыянтам, якому робяць перавязку галавы, затым чалавека ляжыць пад кропельніцай.
Нягледзячы на тое, што сацыяльныя апытанні насельніцтва паказалі, што беларусы не давяраюць ні міліцыі, ні судам, міліцыянт – падпалкоўнік усё ж зʼяўляецца аўтарытэтам, і пярэчыць яго стаўленню цяжка. Па – другое малюецца выразны вобраз Ворага, чалавек у масцы, які магчыма датычны да іншых правапарушэннях, а таксама здольны збіць нават міліцыянта.
Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь рэдакцыя газеты «Савецкая Беларуссія» гэтак жа абмеркавала дадзенае затрыманне:
Помимо буквы закона, здравый смысл также подсказывает, что если подобный Дарт Вейдер в черном пнет вашего сына или дочь – милиция помочь не сможет, потому что бессмысленно на просторах Вселенной искать человека без лица. К тому же «недетские игры» анархистов, обнаглевших в последнее время от безнаказанности, больше напоминают не креативное представление, а обычный беспредел!
А вось прыклад іншага артыкула на дадзеным рэсурсе
Кто же реально финансирует леворадикальные группировки? Наши источники объясняют ситуацию так. Во–первых, каждая подобная организация — это закрытое сообщество, действующее по всем правилам конспирации. Руководители группировок вербуют новых членов в основном через соцсети<...> Прежде всего это международная организация со своими штаб–квартирами в странах Евросоюза, называется она «Анархический черный крест» <...> Остальные деньги «анархисты» добывают сами всеми возможными способами… И развиваются, пополняя ряды.
Сейчас в стране действуют, к примеру, «Анархический черный крест — Беларусь», «Революционное действие», «Пошуг», «Хаўрус», «Прамень», «Революционные народные социалисты», «Новая большевистская платформа» и другие. Поклонники Кропоткина и Махно продвигают свои идеи и освещают для западных и российских коллег события в стране через призму леворадикальной идеологии. Другие открыто берут в руки оружие и бейсбольные биты. Третьи пока собирают деньги на грядущие акции.
Как бы хотелось, чтобы кто–то опроверг эту «шпиономанию», весь этот конспирологический бред!
Но, к глубокому сожалению, все это грустная правда…
Дадзеная публікацыя малюе яскравы вобраз Ворага, якія як тэрарысты вярбуюць да сябе людзей. Штаб – кватэры знаходзяцца ў варожым нам Еўразвязе, адтуль ідзе фінансаванне беларускіх анархістаў. Іх ужо вельмі шмат, шматлікія арганізацыі з радыкальнай ідэалогіяй. Яны бяруць у рукі зброю. Яны збіраюць грошы на наступныя акцыі. І, як адзначае аўтар, на жаль, гэта праўда, а ён жадае, каб быў гэта «конспирологический бред».
Пасля прачытанага ў звычайнага адрасата ўзнікае страх, а грубае затрыманне сапраўднага Ворага не выкліча ніякіх эмоцый. Гэтак жа як і не захочацца адрасату шукаць іншы пункт гледжання аб Ворагу, бо Вораг ня заслугоўвае літасці.
Прапаганда, працуючы з эмацыйнымі рэакцыямі, блакуе рацыянальнае мысленне. Эмоцыі выклікаюцца на амаль аўтаматычнай аснове, паколькі гэта іншы ўзровень рэагавання чалавека, дзе не працуе мысленне.
Фігура Ворага патрэбна не толькі людзям, якія маюць уладу, але нават і мяккаму і міралюбіваму чалавеку. Толькі другі ставіць на месца Ворага – Чалавека «прыродную стыхію, ці грамадскую сілу, або зʼяву, якія тым ці іншым чынам яму пагражаюць і павінны быць пераможаны, няхай гэта будзе капіталістычная эксплуатацыя, забруджванне навакольнага асяроддзя або голад у краінах Трэцяга свету. Але наколькі б ні былі апраўданымі падставы, нават гнеў з-за несправядлівасці, як заўважае Брэхт, скажае твар ».
Старацца зразумець іншага – значыць разбураць стэрэатыпы, не адмаўляючы і не знішчаючы адрозненняў.
Прэзідэнт у дзяржаўных СМІ атрымлівае належнае асвятленне, усе яго слухаюць і маўчаць, пацвярджаючы тым самым яго перавагу і правільнасць яго пазіцыі. Пратэстоўцы грамадзяне паказаны выпадковай натоўпам, якія не маюць выразнай пазіцыі і ніколі не змогуць замяніць дзейную ўладу
Выкарыстоўваючы патрэбу ў Ворагу ўлада ў Беларусі маніпулюе і запалохвае грамадства. Вораг цяпер – гэта анархісты, з прычыненымі тварамі, набытая на заходнія грошы апазіцыя, і ў іх твары капітаістычная Еўропа, дармаеды, якіх абавязаны забяспечваць Народ. І сярод усіх Ворагаў анархісты сталі Галоўным Ворагам, чаму, паспрабуйце здагадацца самі.

.
Наталля Самсонава.Спецыяльна для ТВ











Папярэднi артыкул

"Люди меня сами находят". Как инструктор по плаванию из Бобруйска помогает инвалидам стать на ноги

Наступны артыкул

Гомельская "ЯМА"





0 каментароў


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


Больш артыкулаў

"Люди меня сами находят". Как инструктор по плаванию из Бобруйска помогает инвалидам стать на ноги

Блистательная спортивная карьера Игоря Бокого показала, что люди...

16.03.2017