Заняткі «Мова дзяцей» дзеяць другі сезон і запрашаюць наведвальнікаў

Другі год у Гомелі працуюць бясплатныя заняткі беларускай мовы для дзетак дашкольнага і школьнага ўзросту «Мова дзяцей». Курсы не губляюць сваёй папулярнасці праз інтэрактыўныя і цікавыя методыкі выкладання, гульні і песні, падтрымку ўласнай зацікаўленнасці дзетак і пазітыўны настрой падчас заняткаў.

Арганізатары курсаў Гомельская гарадская арганізацыя «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Заняткі адбываюцца штосуботу, выкладчыкамі з’яўляюцца Алеся Аўласевіч і Яўген Якавенка.

«Важна, што самі бацькі актыўна прамаюць удзел у занятках, прыдумляюць новыя формы працы, прапаноўваюць дадатковыя актыўнасці. Заняткі аб’ядноўваюць не толькі дзетак, але і іхных бацькоў» — дзеліцца ўражаннямі вядоўца і старшыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч.

Запісацца ў групу свайго ўзросту можна па тэлефоне +375299089162 (Алеся).

 

Leave a Comment