Адукацыйны візыт у Літву

Цэнтар разьвіцьця студэнцкіх ініцыятываў (Беларусь) сумесна з моладзевай асацыяцыяй «StudAlliance» (Літва) запрашаюць студэнтаў прыняць удзел у адукацыйным візыце ў Вільню 25-26 красавіка 2014 году.

Мерапрыемства дазволіць удзельнікам знутры пазнаёміцца ​​з Балёнскай сыстэмай вышэйшай адукацыі, убачыць мэханізмы ўзаемадзеяньня студэнцкіх прадстаўніцтваў з адміністрацыяй ВНУ, пабываць у гасьцях у студэнцкіх прадстаўніцтваў вядучых ВНУ Літвы. Удзельнікі змогуць у нефармальнай абстаноўцы сустрэцца з вядучымі спэцыялістамі ў галіне вышэйшай адукацыі Літвы, а таксама прадстаўнікамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта.

Акрамя насычанай адукацыйнай часткі візыту, заплянавана культурная праграма — нефармальныя стасункі з літоўскімі студэнтамі, прагулкі па Старым горадзе Вільні.

Кошт удзелу ў праекце складае 70 эўра (або 100 даляраў). У гэтую суму ўваходзіць уся культурна-адукацыйная праграма, пражываньне і сьняданак у гатэлі, абед у першы дзень візыту, праезд па горадзе ў камфартабэльным аўтобусе. Усе ўдзельнікі праекта атрымаюць бясплатную літоўскую візу.

Дадаткова ўдзельнікі аплачваюць праезд да Вільні і назад, страхавы поліс на 4 дні, а таксама ўласныя пэрсанальныя выдаткі ў Вільні.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць  анляйн-анкету.

Апошні тэрмін падачы заявак: 4 красавіка 2014 году.

ngo@belngo.info.

Leave a Comment