«Ляпісы» прадставілі кліп на песню «Матрёшка»

Адбылася прэм’ера новага кліпа ад гурта «Ляпіс Трубяцкі» з яскравым палітычным падтэкстам. Песня «Матрёшка» ўвойдзе ў аднайменны альбом «Ляпісаў», рэліз якога прызначаны на 1 сакавіка.

«Кожная з песень — аб недалёкай будучыні, але якая з іх стане рэчаіснасцю — залежыць ад нас, — гаварыў Міхалок у нядаўнім відэазвароце, — таму паводзьце сябе добра!»

Leave a Comment