ГАЛОЎНЫЯ

Чые парэшткі знайшлі у студэнтскім скверы?!

В ГОРОДЕ / НОВОСТИ / 26.03.2014

У Студэнцкім скверы каля касцела ідуць раскопкі.

Толькі не археалагічныя, а вандальныя.

  Распавядае прараб, што прасіў не называць сябе.

 «Нам паставілі задачу, калі я яе не выканаю, мне не падоўжаць кантракт. Падчас капання цеплатрасы мы знаходзілі парэшткі ў трунах з боку вуліцы Кірава.

  Вы не прыпынялі работ?

«Не. Мы ня ўсе труны зачапілі. Некаторыя прайшлі бокам, яны застануцца ў зямлі.

  Што зрабілі са знойдзенымі парэшкамі?

 «Пасля экспертызы іх перазахавалі ў Асаўцах.

  Парэшткі былі асаблівыя?

 «Так. Мы знаходзілі прастрэленыя ў патыліцу чарапы.»

  Труны застаюцца поруч з цеплатрасай уу зямлі. Цяпло ў дамы пройдзе па нечых магілах.

«Іваны, што не помняць роду»—падумаецца адразу.

  Гэта не адзіны падобны факт. Падчас будаўніцтва Бел НІПІ (чатырнаццаціпавярховік «Бе ларусьнафты»)  на Кніжнай паводле сведчання мясцовага жыхара У. Варапаева . таксама было знойдзена шмат чарапоў. Але там іх проста зграблі і вывезлі ў невядомым накірунку.

Вось таму так і жывем…

 

Андрэй Папоў, «ТВ»











Папярэднi артыкул

В Новобелице пьяные пассажиры пытались поджечь салон автобуса и устроили драку

Наступны артыкул

ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ГОМЕЛІ - ПАД ЗНАКАМ УКРАІНЫ!





0 каментароў


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


Больш артыкулаў

В Новобелице пьяные пассажиры пытались поджечь салон автобуса и устроили драку

24 марта в 22:09 к остановке «2-я школа» подъехал автобус 26-го маршрута,...

26.03.2014