Гранты для беларускіх НДА

Беларускія грамадзкія арганізацыі, якія супрацоўнічаюць з бізнэсам, могуць атрымаць грант у памеры 6 тысяч даляраў на адзін з сваіх праектаў. Славацкі фонд Pontis пры падтрымцы міжнароднага сацыяльна-эканамічнага фонду «Ідэя» абвясьцілі конкурс на выдачу грантаў.

Умовы ўдзелу: арганізацыя, якая падае заяўку на грант, павінная быць зарэгістраваная як некамэрцыйная арганізацыя, а праект павінен часткова фінансавацца бізнэс-структурамі. Падтрыманыя могуць быць праекты скіраваныя на любыя актуальныя тэмы і павінныя быць цікавыя бізнэсу і беларускаму грамадзтву.

Каб узяць удзел, неабходна азнаёміцца з пакетам неабходных дакумэнтаў: бюджэт, прыклад праектнай заяўкі, тытульная старонка заяўкі, запоўніць іх і даслаць на электронны адрас:  ola.mze@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 траўня 2014 году.

Апісаньне ўмоваў (па-ангельску)

BELNGO.INFO

Leave a Comment