П’яныя дзяўчаты ў Брэсце зламалі дэкаратыўнага каня (фота)

У выніку рэкламную драцяную жывёліну мусілі паставіць з вуліцы ў памяшканне.

Конь і воз са святлодыёднай гірляндай стаялі каля ўваходу ў новы гандлёвы цэнтр “Мільённы” па вуліцы Савецкай. Конь пратрымаўся больш за месяц, кажа прадавачка кавярні ў цэнтры.

Прадавачка: «Сядалі дзяўчаты начамі п’яныя на каня. Праходзілі міма, проста бавіліся. Заскоквалі, фоткаліся, падалі разам з канём. Сам конь зроблены з менш устойлівага матэрыялу, чым воз. Таму не вытрымаў. Амаль паўтара месяцы прастаяў. Калі пачаліся халады, прыбралі яго».

3ce4a873275a85566d5aa791dcbdb7c6_w600_h400_q95

ca7428f5ddc4acf440c1f04abadfbb0d_w600_h400_q95

Цяпер конь стаіць у закутку гандлёвага цэнтра. Асірацелы воз пакуль лашчыць вока перад уваходам — нагадвае пра Год Каня.

Еўрарадыё

Leave a Comment