«Паханы» — ўлада, народ — «лохі»?! (доказы прыкладзеныя)

«Свіней пазабіваць, інакш турма ці штраф» — прамыя словы «прадстаўнікоў улады» да народа, а менавіта да тых, хто не пазабівае ў вызначаны тэрмін свіней на ўласных падворках у вёсках Прыстарань, Яланы, Шупейкі і «аграгарадку» Хутар.

 

З выездам на месца і адказам на наш зварот дадзеныя пацвердзіліся, але законам неабгрунтаваныя і з’яўляюцца не больш не менш, як “разводам пацаноў 90-х гадоў” (глядзіце скан адказу з сельсавета).

скан адказ АЧС Баравікі 001

 А вось што кажа закон, на які спасылаюцца «прадстаўнікі ўлады».

 Ветэрынарныя правілы гадавання сцвярджаюць :

 «Постановление  Министерства сельского  хозяйства и продовольствия

Республики Беларусь  06.05.2013 №15″ (вытрымка)

 1. Настоящие Ветеринарно-санитарные правила выращивания свиней (далее — Правила) разработаны на основании Закона Республики

Беларусь от 2 июля 2010 года «О ветеринарной деятельности» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г.,

№170, 2/1713).

 2. Правила устанавливают требования к условиям выращивания свиней и являются обязательными для соблюдения юридическими лицами и индивидуальными предпринимателями.

 Прабачце, «пацаны» ад улады, а дзе тут напісана пра ўтрыманне свіней на прыватных падворках грамадзян? Закон наўпрост указвае:  «правілы вызначаюць патрабаванні да ўмоў вырошчвання свіней і з’яўляюцца абавязковымі для выканання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі».

І ен не датычыць асабістых падворкаў грамадзян — запомніце гэта!

 «ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

29 августа 2013 г. №758(вытрымка)

 3. Запретить:

3.1. реализацию свинины и продуктов убоя свиней, комбикормов, кормовых смесей, отрубей, кормовых отходов мукомольного и крупяного производства, белково-витаминных минеральных добавок и премиксов юридическими и физическими лицами, в том числе индивидуальными предпринимателями, за исключением мясоперерабатывающих предприятий, без согласования с государственной ветеринарной службой, а также импорт этой продукции из неблагополучных по африканской чуме свиней стран (регионов), неорганизованную торговлю свининой;

3.2. содержание свиней на личных подворьях:

3.2.1. граждан, проживающих в населенных пунктах, в которых зарегистрирована африканская чума свиней, на срок не менее 6 месяцев

после убоя всех свиней и проведения комплекса ветеринарно-санитарных мероприятий;

3.2.2. работников животноводческих объектов;

3.3. реализацию живых свиней (кроме молодняка свиней) из свиноводческих комплексов, за исключением сдачи в мясоперерабатывающие

организации;

3.4. содержание животных на животноводческих объектах, на которых не может быть обеспечено соблюдение ветеринарно-санитарных правил».

 

А зараз разбярэм развод па пунктах…

 3.2)  Ў вёсках Прыстарань, Яланы, Шупейкі і ”аграгарадку” Хутар  не было зарэгістравана ніводнага выпадку «АЧС» (афрыканскай чумы свіней)

3.3) Дадзеная забарона (што вынікае з адказу ) распаўсюджана на ўсіх жыхароў вёсак, а не толькі на тых, якія працуюць на жывёлагадоўчых комплексах.

І нарэшце:

3.4) Ніводнаму чалавеку не прапаноўвалася выканаць санітарныя нормы (якія, дарэчы, абавязковыя толькі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў).

 Вось і ўсё — як кажуць, «факт развода «налицо» ….

P.S. Што тычыцца «пацаноў з 90-х», на мой погляд іх функцыю на сябе ўзяла ўлада, таму паўсюдна, дзе сутыкаюцца інтарэсы дзяржавы-«чыноўніка» і чалавека-«народа», крайнім застаецца народ…


Кастусь Жукоўскі. Спецыяльна для ТВ

 

Leave a Comment