Жарсьці па вадзе! Крайні хто?

Затуканае, пакутуючае ад смагі насельніцтва і нахабныя бяздушныя чыноўнікі – такі малюнак я маляваў сабе ў думках пасля прачытаных артыкулаў аб трагічнай смерці немаўля ў вёсцы Ліцвінавічы. “Трэба нешта рабіць! Трэба дапамагчы!” – нібыта пульс стукалі думкі. З раніцы – ў дарогу і на дапамогу!

Чым бліжэй мы пад’язджалі да Ліцвінавічаў, тым змрачней станавіліся думкі. Нарэшце выехалі з Кармы на дарогу, якая вядзе наўпрост да пункта прызначэння. Побач прыпынак: спыняюся, каб узяць магчымых жыхароў  “выміраючай ад  вады” вёскі, і адразу ўдача – сапраўды ўсе трое апынуліся жыхарамі Ліцвінавічаў. Адказ на першае пытанне апраўдвае мае страхі: “Вада забруджаная, піць немагчыма! – амаль у адзін голас сцвярджаюць жыхары.  – П’ём з рэчкі… Да калодзежа далёка, але і рэчка забруджана – побач жывёлагадоўчы комплекс, таму прыходзіцца піць адусюль…”. Такія словы мяне трохі збянтэжылі і прымусілі вярнуцца да свайго старога  добрага прынцыпу – верыць толькі вачам і фактам.

 Нарэшце пад’язджаем да вёскі:  хрысціянскі крыж,  сонейка і шыльда вітаюць нас. 

21

 Асноўны накірунак,  крама вясковае бюро даведак. Заходжу і  сустракаю бабулю дзяўчыны, у якой памерла дзіця бяда кранула яе твар, роспач і адчай прачытаў я на ім. Распавесці падрабязнасці сваёй бяды, мякка кажучы, адмовілася. Надакучылі ўжо журналісты гора ў чалавека, а ім гарачае падавай, і каб са слязамі так больш кранае чытача! Слоў я не знаходжу і моўчкі накіроўваюся да выхаду з крамы. Але праўду трэба знайсці, а вінаватых выкрыць.

 Вёска вялікая, і праз дзве гадзіны пошукаў праўда была знойдзена – вада сапраўды не адпавядае нормам па жалезу ў адной палове вёскі, і гэта факт!  Там, дзе пракладзены чыгуны водаправода,вада вельмі моцна насычана жалезам: каб у гэтым упэўніцца, дастаткова набраць вады ў вядро і даць адстойвацца гадзіны 3-4, што нам і прадэманстраваў адзін з мясцовых жыхароў.

3242

Нітраты нам знайсці не ўдалося з адной простай нагоды іх вокам не відаць, але валодаючы інфармацыяй аб становішчы з забруджваннем нітратамі па Беларусі і даследваннямі «Камсамольскай праўды», можна было без сумнёву сцвярджаць: праблема існуе.

ЭКСПЕРТЫЗА «КП»

755620
У студні ўтрыманне нітратаў больш амаль у 4 разы
там
А ў калонцы — амаль у 2 разы

 9 - копия - копия (2)

У доўгіх пошуках праўды выявіўся цэлы шэраг праблем, якія моцна непакояць  мясцовае насельніцтва: забалочванне ракі, што ў сваю чаргу вядзе да затаплення падворкаў; закапаная крынічка і брудная вада ў рэчцы – бо побач жывёлагадоўчая ферма; адсутнасць цэнтральнага абагравання і нават мінулая вайна… Усё пераплялося ў жыхароў вёскі. Можна было працягваць  шукаць праўду сярод мясцовых жыхароў і далей. Але праўда ў кожнага свая, таму за “іншай праўдай” я накіраваўся да прадстаўнікоў мясцовай улады, якіх і шукаць не прыйшлося – самі знайшліся. Раптам пад’ехаў аўтамабіль замежнай маркі «Жыгулі», з якога выйшла маладая і сімпатычная жанчына .

 Святлана Віктараўна. Старшыня сельсавета”,   –   прадставілася руплівая і, па ўсім відаць, сумленная жанчына, якая добра валодае сітуацыяй у даверанай ёй “вышэйшай уладай” гаспадарцы і спрабуе вырашаць пасільныя і непасільныя задачы мясцовага маштабу, ускладзеныя на яе. Адказваць на пытанні яна не адмовілася – распавяла сітуацыю як ёсць, але за фактамі папрасіла звярнуцца да “ідэалагічнага кіраўніцтва” пасёлка Карма, з якімі адразу на месцы, па тэлефоне, дамовілася на сустрэчу з намі.

 А ўжо знаёмства і размова з галоўным лекарам і галоўным санітарным урачом пасёлка адбылася дзякуючы ідэолагам раёна…. Яны на маё здзіўленне апынуліся нармальнымі і адэкватнымі людзьмі, што ў параўнанні з адным з былых кіраўнікоў “ідэалагічнага” аддзелу Гомельскай вобласці, які брудна лаяўся на сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты, выглядала,  вельмі добра і па-чалавечы!

 Галоўны санітарны ўрач пра якасць вады  — распавёў наступнае:    “Паводле нашых дадзеных, утрыманне нітратаў перавышае норму больш чым у палове адабраных проб з калодзежаў. Ва ўсіх вёсках ёсць цэнтральнае водазабеспячэнне, лепш было б наогул зачыніць усе калодзежы, а некаторыя мы дакладна зачынім.

 Нітраты трапляюць у калодзежную ваду з палёў, а яшчэ – з жывёлагадоўчых комплексаў, туалетаў, хлявоў з жывёлай. Бо парушаны элементарныя санітарныя правілы, калодзеж павінен размяшчацца на адлегласці не менш за 20 метраў ад магчымай крыніцы заражэння: туалетаў, гаспадарчых пабудоў, сцёкаў. Праблему пагоршыла яшчэ тое, што мінулай вясной падчас паводкі вёску падтапіла рака Сож, студні запоўнілі грунтавыя воды, якія таксама прынеслі нітраты.

 У калонках было перавышэнне нормы ўтрымання нітратаў, але зараз праблема вырашана і вада з калонак прыдатная для ужывання і не ўяўляе пагрозы для жыцця і здароўя насельніцтва.

 Што тычыцца ўтрымання жалеза праблема па жалезу засталася, але вырашаецца.Вадапровад у вёсцы часткова зменены з чыгуннага на пластмасавы, таксама планава праводзіцца ачыстка ўсяго вадапровада”.

 

 Што датычыць смерці немаўля, сітуацыю з гэтым трагічным выпадкам пракаментаваў галоўны лекар Кармянскага раёна:     “Пакуль дакладная прычына смерці не ўстаноўлена, усе неабходныя даследаванні робяць у Гомелі незалежныя эксперты. Ніхто нічога не хавае –  вынікі будуць напісаны ў пасведчанні аб смерці дзіцяці, а зараз трэба толькі чакаць. Сказаць, што прычынай смерці з’яўляюцца нітрыты нельга, як і нельга адмовіць…”.

 

Вяртаючыся дамоў, аналізуючы ўбачанае і пачутае, я прыпыніў свой погляд на крыж,  які стаіць каля дарогі: ён сімвалізуе Ісуса, які пайшоў на ўкрыжаванне за грахі кожнага з нас, чым даў нам надзею і гарантыю жыцця вечнага, але мы адрынулі (усе адрынулі і кіраўнікі і народ) гэтую вялікую ахвяру праз абыякавасць у першую чаргу да саміх сябе, да выканання сваіх праў і абавязкаў як на працы так і у сям’і , да сваёй будучыні і будучыні сваіх дзяцей, праз адносіны да сваёй уласнасці і бацькоўскай спадчыны – мовы, культуры, праз абыякавасць у адносінах да прыроды і праз ляноту змагацца, адстойваць сваё і рабіць сваю будучыню уласнымі рукамі…

Я гэта называю “Духоўным Чарнобылем”…

 

Кастусь Жукоўскі, спецыяльна для ТВ.

Leave a Comment