«Сярэднявечная дыскатэка» ад гурта «Млын Сонца” файны настрой гарантаваны!

22  лютага, 18.00  Гарадскі цэнтр культуры   (Ірынінская. 16)                                                                                                                                 У праграме: сярэднявечныя еўрапейскія і традыцыйныя беларускія танцы, гульні.                                                                             Будзем радыя бачыць усіх, хто ўжо ўмее танчыць, і ўсіх, хто хацеў бы навучыцца

Прыблізны пералік танцаў: “Кракавяк”, “Грачанікі”, “Верабей”, “Полька-матылёк”, “Базар”, “Картузэ”, “Полька-верацяно”, “Афіцыйны бранль”, “Бранль башмачнікаў”, “Конскі бранль”, “Бранль прачак”, “Алеманда ларэйн”, “Маразуля”, “Ойра”, “Друмул Дракулі”, “Стэла сплэндэнс”, “Падыспань”.
Гульні пакуль што няхай будуць у сакрэце :)
З навучаннем танцам нам дапамогуць:
Ірына Глушэц (ГМКГА «Талака»)
Юлія Мацюшкова (Клуб гістарычнага танца «Бельфиоре» )
22 лютага, 18.00
Гарадскі цэнтр культуры (Ірынінская. 16)
Кошт квітка: 20 000 (можна набыць у касах ГЦК, а таксама ва ўдзельнікаў гурта «Млын Сонца»)
Апранайце, калі ласка, зручны для танцаў абутак і зручнае адзенне. Шырокія доўгія спадніцы (для дзяўчын) — лепш за ўсё. Вітаюцца народныя строі.
Даведка па тэлефонах: +37529 237-34-03, 80232 71-74-38.

Leave a Comment