Падлетак з п’яным сябрам скралі і разбілі «Тайоту»

Машына з’ехала ў кювет і перакулілася.

Аварыя адбылася 8 лютага ў 07:30 на аўтастрадзе Баранавічы — Моўчадзь. На 26-м кіламетры трасы, каля вёскі Цюхневічы кіроўца не справіўся з кіраваннем аўто, з’ехаў у правы па ходу руху кювет і перакуліўся, піша «Брэсцкая газета».

У аўтамабілі «Таёта Карола», апроч яго, знаходзіўся 21-гадовы пасажыр, які з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Як паведаміла Наталля Касьянік, інспектар ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, пасажыр быў у стане алкагольнага ап’янення, а ў кіроўцы ўзялі кроў на аналіз.

У гэты ж дзень каля 09:00 у міліцыю звярнуўся жыхар Баранавічаў 1983 года нараджэння. Ён паведаміў, што ў перыяд часу з 20:00 7 лютага да 09:00 8 лютага хтосьці з падворку дома на вуліцы Камуністычнай выкраў яго аўтамабіль «Таёта Карола». Як высветлілася, гэта і была машына, якая трапіла ў ДТЗ раней.

Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК РБ («таемны крадзеж маёмасці»). Праваахоўныя органы ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў непаўнагадовы малады чалавек, які быў за рулём на момант аварыі.

 

bresckaja_hazieta

 

Leave a Comment