Дар’я Домрачава — алімпійская чэмпіёнка!

На сочынскай Алімпіядзе-2014 у жаночай гонке пераследу беларуска Дар’я Домрачава, якая стартавала з 9-й пазіцыі, на паўхвіліны абыйшла нарвежку Туру Бергер, узяўшы золата. На першае месца беларуска выйшла ўжо пасля другога агнявога рубяжа.

Домрачава прынесла першы медаль беларусам на гэтай Алімпіядзе. Адзначым, з 1994 года гэта другое золата ў краіны на зімовых Алімпійскіх гульнях: падняцца на залаты п’едэстал раней удалося толькі фрыстайлісту Аляксею Грышыну.

«Трезвый Взгляд»

Leave a Comment