ГАЛОЎНЫЯ

Вайсковая вынаходка ЗША: піца, якая не псуецца

В МИРЕ / НОВОСТИ / 15.02.2014

pizza per 3 anniНавукоўцы Масачусецкай лабараторыі, якая вядзе распрацоўкі для ўзброеных сіл ЗША, стварылі «доўгаіграючую» піцу, якая прыдатная для ежы нават пасля трох гадоў захоўвання па-за халадзільніка ці лядоўні.

Як паведамляе RT са спасылкай на Fox News, піца з’яўляецца самай папулярнай стравай сярод вайскоўцаў Амерыкі. У 1981 годзе войска ЗША прыняла рашэнне перайсці з кансерваў на так званыя сухія пайкі, але вось піцы ў іх да гэтага часу няма.

«Вы можаце тры гады захоўваць піцу ў прамым сэнсе слова на прылаўку, і яна ўсё роўна застанецца прыдатнай для ежы», — заявілі прадстаўнікі Навукова-даследчага цэнтра Арміі ЗША, які займаецца падрыхтоўкай і харчаваннем вайскоўцаў.

Стварэнне «доўгаіграючай піцы» заняло каля двух гадоў. Для навукоўцаў галоўнай цяжкасцю было тое, што вільгаць ад начынкі, сыру і падліўкі прамакала цеста піцы, што спрыяе з’яўленню плесні. У выніку ўдалося стварыць рэчыва, якое цалкам стрымлівае вільгаць. Але гэтага яшчэ не дастаткова, каб зрабіць піцу прыдатнай для ежы цягам трох гадоў. Тады навукоўцы адрэгулявалі ўзровень кіслотнасці піцы такім чынам, каб прыпыніць працэсы акіслення і перашкодзіць бактэрыям размножвацца ў прадукце. Апроч гэтага ва ўпакоўку піцы былі дададзеныя ўстаўкі з металу, які неабходны для паглынання рэшткаў кіслароду.

Акрамя таго, для стварэння піцы з такім вялікім тэрмінам прыдатнасці прыйшлося змяніць кіслотнасць таматнай падліўкі, сыру і цеста, каб панізіць хуткасць акіслення і запаволіць размнажэнне бактэрый. А дзеля таго, каб вывесці з цеста лішкі паветра, ва ўпакоўку піцы дададзены спецыяльны напаўняльнік.











Папярэднi артыкул

Милицейский спецназ схватил «домушников» в Гомеле (видео)

Наступны артыкул

«Эликсир молодости»: английские журналисты провели месяц без спиртного и почувствовали себя лучше





0 каментароў


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


Больш артыкулаў

Милицейский спецназ схватил «домушников» в Гомеле (видео)

Как рассказал начальник уголовного розыска КМ УВД Гомельского облисполкома...

15.02.2014