МЗС Латвіі абураны выкананнем у Крамлі песні Газманава «Зроблены ў СССР»

8D1549FE-7202-432D-AB1D-8EB1BAD9C731_w640_r1_sМіністэрства замежных спраў Латвіі выказала здзіўленне ў сувязі з тым, што на канцэрце з нагоды 20-годдзя Канстытуцыі Расіі ў Крамлі Алег Газманаў выканаў песню «Зроблены ў СССР», паведамляе mixnews.lv.

У гэтай песні, у прыватнасці, гучаць словы: «Украіна і Крым, Беларусь і Малдова — Гэта мая краіна! Сахалін і Камчатка, Уральскія горы — Гэта мая краіна! Краснаярскі край, Сібір і Паволжа, Казахстан і Каўказ, і Прыбалтыка таксама… Я народжаны ў Савецкім Саюзе, Зроблены я ў СССР!».

«Усхваляць Савецкі Саюз на афіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным незалежнай Расіі — гэта ў вышэйшай ступені парадаксальны ўчынак», — заявіў у інтэрв’ю радыё Baltkom парламенцкі сакратар МЗС Латвіі Віктар Макараў.

Па словах Макарава, да самога артысту прэтэнзій няма, пытанні ўзнікаюць да арганізатараў канцэрта.

«Я не хачу каментаваць творчасць Газманава, кожны мае права спяваць пра тое, пра што ён хоча. Аднак дзеянні арганізатараў гэтага ўрачыстага мерапрыемства мяне здзіўляюць. Гаворка ідзе пра дзяржаву, якая стала незалежнай пасля распаду Савецкага Саюза, такім чынам, змест канцэрту цалкам гэтаму супярэчыць», — лічыць прадстаўнік МЗС.

Gazeta.ru

Leave a Comment