Гомель. Чарговая спроба «развесці» жыхароў прыватнага сектара

Уласнікі дамоў на Кніжнай атрымалі свежыя лісты «Шчасця» аб зносе: мала таго, што інфармацыя ў іх не адпавядае рэчаіснасці, яны яшчэ і ўводзяць у зман! Разглядзім самае відавочнае парушэнне.

Пункт 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 58 ад 2 лютага 2009 г. гучыць наступным чынам: мясцовы выканаўчы камітэт альбо па яго рашэнню асоба, якой прадстаўляецца зямельны ўчастак, абавязаны да прыняцця рашэння аб ізыманні зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб —  прапанаваць і забяспечыць па выбары ўласніка жылога дома або кватэры ў блакіраваным або шматкватэрным жылым доме (далей, калі не ўстаноўлена іншае, — кватэра) (долі ў праве ўласнасці на аднакватэрны, блакаваны жылы дом альбо кватэру)

Центрлизинг


Як мы бачым па ўказу, жыхарам  павінны быць прапанаваны варыянты кампенсацыі, але ліст з  «цэнтрлізінга» ўтрымлівае толькі выпіску з указа — няма ніякіх прапаноў. Вось тут і крыецца спроба маніпуляцыі — людзі самі » павінны» даслаць сваю прапанову, хаця закон абавязвае  менавіта мясцовы выканаўчы камітэт ці па яго рашэнню асобу, якой прадстаўляецца зямельны ўчастак, прапанаваць уладальнікам пабудоў  маемасць раўназначную  ізымаемай.

Патлумачым, у чым падвох:

Ацэнка маёмасці праводзіцца згодна з ПАСТАНОВАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 17 мая 2007 г. N 623 ”Аб норме для ацэнкі жылых дамоў, садовых домiкаў, дач,   ТАМ УКАЗАНА ФОРМУЛА і каэфіцыент, па якім абавязаныРАБІЦЬ разлік кампенсацыі маёмасці, пралічваецца па формуле Vc = ( Vo / Va — 1) .. * 100% (-Vc карэкціроўка на месцазнаходжання, Vо — кадастравы кошт зямлі аб’екта ацэнкі,Va — кадастр. кошт зямлі прапанаванага аб’екта).

Прыклад: …16/8-1 * 100 = 100 % на 100 % ваша маёмасць будзе даражэй за аналагічную, якую вам прапануюць, калі ваша маёмасць, згодна пастановы С.М. № 623 на 91 г каштавала 30000 руб, і кадастравы кошт зямлі 16у.е., тады такая ж маёмасць, дзе кадастр. кошт 8у.е., ваша маёмасць будзе каштаваць ужо 60 000 руб на 91г., і калі ў вас было 100м2, то на прапанаваным участку, дзе кадастр. кошт.8 у.е., вам павінны даць не менш 200м2, тады гэта будзе раўнацэнная маёмасць, згодна з ук. 58″.

Як паказала «справа з Піліпцом», чынавенства разам з “прыкарытнымі фірмамі” маніпулявала менавіта з гэтай формулай – прапаноўвала людзям меншае,а па паперах праходзіў максімум – згодна з формулай.Пры гэтым усё рабілася без згоды “вышэйстаячага гаспадара”  — з крадзежам дзяржаўнай маёмасці,“гаспадарскай”.

Зараз узяты на ўзбраенне другі падыход: “а вось пранясе”. Людзям дасылаюць паведамленне даслаць тое, што яны хочуць — без ацэнкі, якую тыя, хто зносіць, абавязаны прадставіць (тут таксама будзьце пільныя, разлічыце кошт сваей маемасці згодна з ”пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2007 г. N 623” і параўнайце з тым коштам, што ўказаны ў тэхпашпарце дома – у мяне, напрыклад,  кошт заніжаны на 50%).

Пасля атрымання адказу ад уладальнікаў маёмасці  чыноўнікі з “бізнесменамі” пачынаюць шукаць, дзе ўрваць для сабе — паказала «справа Піліпца». І як ашукаць людзей — бо прапанову аб кампенсацыі  людзям яны не дасылалі а значыць прыцягнуць да адказнасці  іх  за «махлярства» няма як.

Пункт №3 ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ РЭАЛІЗАЦЫІ МАЁМАСНЫХ ПРАВОЎ ГРАМАДЗЯН І АРГАНІЗАЦЫЙ ПРЫ АДБІРАННІ Ў ІХ ЗЯМЕЛЬНЫХ УЧАСТКАЎ”  гучыць так:

“3. У рашэнні аб ізыманні зямельнага ўчастка павінны быць указаны:

1)падставы ізыманя;

2)аб’екты нерухомай маёмасці, якія падлягаюць зносу;

3) уласнікі гэтых аб’ектаў.

Рашэнне -лахатрон Лахатрон

Але “рашэнне” (прыкладзена) не ўтрымлівае звестак аб уласніках аб’екта — напісаны толькі № дамоў (аб’екты), што робіць дадзенае “рашэнне” звычайнай паперкай, якая не мае ніякай юрыдычнай сілы, але служыць «кручком», праз які можна «абдзіраць» грамадзян Беларусі.  І ў выпадку атрымання адказу ад уладальнікаў маёмасці, якая ідзе пад знос, яны атрымліваюць неабходную для іх інфармацыю для далейшых маніпуляцый, пры гэтым не нясуць ніякай адказнасці…

Уласная інфармацыя ТВ

PS.  Не ідзіце на паваду ў чыноўнікаў і набліжаных да іх «бізнесменаў»! Чытайце і вывучайце заканадаўчыя акты! Кансультуйцеся з тымі, хто ўжо прайшоў розныя этапы зносу, і Вы пераможаце!

Leave a Comment