4 красавіка, 12.00 — канферэнцыя “Украіна: міфы і гістарычная праўда”

У пятніцу, 4 красавіка, у Менску па адрасе вуліца Чарнышэўскага 3А а 12-й гадзіне распачнецца канферэнцыя на тэму “Украіна: міфы і гістарычная праўда”. Падчас канферэнцыі запланаваны разгляд шэрагу пытанняў украінскай гісторыі, у тым ліку: Украінская дзяржаўнасць. Украіна ў складзе ВКЛ. УПА, Бандэра, Шухевіч. УНР і БНР. Майдан-2004. Сучаснасць.   Запрашаем удзельнікаў, слухачоў і журналістаў.    Арганізатар канферэнцыі — Камітэт салідарнасці з Украінай.

Актывіст «Нашай Альтэрнатывы» адлічаны з універсітэту за грамадскую дзейнасць

У незалежных СМІ неаднаразова пісалася аб звальненнях з працы і адлічэннях з навучальных устаноў людзей, чые палітычныя погляды і дзейнасць разыходзяцца з ідэалогіяй, якую навязвае дзяржава. І вось чарговы свежы прыклад. Гомельскі актывіст «Маладога Фронту» Станіслаў Була ў 2013 годзе паступіў на філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны. Вучыўся паспяхова, толькі не ўлічыў аднаго: у нашай краіне трэба альбо сядзець ціха, альбо старанна хаваць свае палітычныя погляды. Яшчэ напачатку навучання загадчык кафедры палітычнай сацыялогіі М. Я. Цішкевіч пасля адной з лекцый, заўважыўшы на руцэ хлопца бранзалет супраць смяротнага пакарання, адкрыта…