Талака на могілках знакамітых продкаў

Шаноўнае спадарства! Запрашаем усіх ахвочых падтрымаць “валанцёрскія шыхты” і далучыцца да прыборцы старых шляхецкіх могілак у в. Люшаў Буда-Кашалёўскага р-на.

Талака распачнецца ўвечары 25 і скончыцца 26 красавіка. Харчаванне будзе забяспечана. Выезд арганізаваны на аўтобусе. Кожны валанцёр зможа далучыцца да працы ў любы дзень правядзення талакі. З сабой мець працоўную вопратку.

Увечары 26 красавіка для валанцёраў будзе падрыхтаваная вячэра ў беларускіх шляхецкіх традыцыях, а таксама культурніцка-асветніцкае мерапрыемства.

Чаму варта далучыцца: кожны, хто ўступіць у нашыя “валанцёрскія шыхты”, ушануе памяць аб нашых выбітных продках, якія зрабілі шмат карыснага для нашага краю.

Чаму Люшаў: у вёсцы захаваліся старыя шляхецкія могілкі роду Перасвет-Солтанаў, якія былі разрабаваныя за савецкім часам.

Задача: ачысціць тэрыторыю могілак ад кустоўя, павыцягваць закапаныя надмагіллі, здзейсніць іх фотафіксацыю, перапісаць усе дадзеныя з плітаў для стварэння гістарычнай крыніцы.

 

Арганізатары сустрэчы:  ГА “Хопіць піць – трэба жыць”, Гомельскае ТБМ, ГА “Талака”.

Дадатковая інфармацыя: https://vk.com/luszau

PS. Лепшыя ўдзельнікі летнікаў (плануецца 4 летнікі) будуць узнагароджаны безкаштоўнай вандроўкай па гістарычных месцах Беларусі:  Навагрудак – Мір – Нясвіж.

Уласная інфармацыя “ТВ”

Просмотров: 2

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика