Улады Амстэрдама змагаюцца з п’янствам, выдаючы заробак півам

Улады Амстэрдама з падачы дабрачыннага праекта Rainbow Foundation прынялі незвычайнае рашэнне для паляпшэння бяспекі ў сталічным парку Oosterpark. Па словах чыноўнікаў, асноўнымі завадатаямі канфліктаў з тымі, хто адпачывае ў парку, выступаюць мясцовыя алкаголікі. Кампаніі п’яніц «непрыстойна каментуюць» жанчын, што праходзяць міма, брыдкасловяць і прыстаюць да мінакоў.

Для таго каб спыніць падобныя выхадкі, прадстаўнікі мясцовай улады зрабілі выпівакам прапанову: паступіць на працу дворнікамі.

Для насельнікаў парка, якія не маюць сталага заробку, такая прапанова мусіць выглядаць вельмі прывабна , бо чыноўнікі ў якасці штодзённага ўзнагароджання за працу прапанавалі алкаголікам 10 еўра, паўпакета тытуню і пяць бляшанак піва: дзве раніцай на апахмел, дзве ў абед і адну ўвечары.

З п’яніц фармуюць дворнікавыя атрады па дзесяць чалавек у кожным. Пры гэтым працуюць свежаспечаныя муніцыпальныя работнікі ўсяго тры дні ў тыдзень.

Як заяўляюць самі алкаголікі, наўрад ці яны б пагадзіліся на падобную працу, калі б не піва і магчымасць з’яўляцца на працоўным месцы ў п’яным выглядзе. Апроч таго, сцвярджаюць яны, раней увесь іх вольны час сыходзіў на пошукі грошай і куплю выпіўкі . Тут жа яны забіваюць двух зайцоў адразу.

Да таго ж, ініцыятыва гарадскіх уладаў можа стаць для многіх насельнікаў дна ратавальнай: са слоў аднаго з удзельнікаў праграмы, пасля цяжкага працоўнага дня жаданне напіцца да чорцікаў знікае. Што тычыцца алкаголю, то «заробкавае» піва ім выдаюць нямоцнымі гатункамі, у той час калі звычайна яны п’юць моцнае, 12-градуснае пойла.

FURFUR

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика