Аўтамабільны некропаліс у бельгійскім лесе

Гэтыя апакаліптычныя вобразы – не дэкарацыі з фільма пра зомбі. Яны існуюць на самой справе на адным з найбуйнейшых аўтамабільных могілак у свеце у Бельгіі, Шацільён, расказвае boredpanda.

Згодна гарадской легендзе, гэтыя аўтамабілі належылі амерыканскім салдатам часоў Другой сусветнай вайны, якія не здолелі адправіць іх у ЗША, а таму вырашылі часова схаваць машыны ў лесе ды вярнуцца за імі. Мясцовыя жыхары не згодныя і кажуць, што гэта проста старая звалка аўтамабіляў, вырабленых пасля Другой сусветнай вайны.

Калісьці ў Шаціёне было чатыры такіх месца з прыблізна 500 рэтра-аўтамабілямі. На жаль, большасць аўто былі скрадзеныя ці знішчаныя мясцовымі жыхарамі, заклапочанымі экалагічнымі праблемамі.
 

[su_slider source=”media: 6877,6876,6875,6874,6873,6872,6871,6870,6869,6868,6867″ limit=”30″ title=”no” pages=”no”]

Просмотров: 2

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика