Абкатайма гомельскую гісторыю!

Унікальная велаэкскурсія «Тут вам не тут» пад лозунгам «абкатаць гомельскую гісторыю» адбудзецца 16 жніўня. Яе правядзе грамадская арганізацыя «Талака»

Даставайце свае ровары і запасіцеся смеласцю, вас чакаюць незвычайныя і часам брутальныя маршруты Гомеля, запрашаюць арганізатары.

Маршруты для выбару:

маршрут нумар раз: “ад Гамеюка да аплотаў Старай веры”
маршрут нумар два: “могільнік марской славы Гомеля”
маршрут нумар тры: “стайніі графа Паскевіча”
маршрут нумар чатыры: “акультныя месцы тутэйшых язычнікаў”

Старт – 16 жніўня ў 18:00 каля помніка А.А.Грамыка

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика