АДУКАЦЫЙНЫ ВІЗЫТ У ШВЭЦЫЮ ДЛЯ РЭДАКТАРОЎ САЙТАЎ НАВІНАЎ

V.Menjoun Consulting праводзіць конкурс на ўдзел у адукацыйным візыце ў Швэцыю для ўдзелу ў трэнінгу для рэдактароў сайтаў “Web Editors Training – 2014”.

Навучаньне скіраванае на павышэньне кваліфікацыі спэцыялістаў у галіне новых мэдыя. У межах візыту ўдзельнікі даведаюцца як былі створаныя й працуюць сайты швэдзкіх СМІ, як эўрапейскія мэдыя павялічваюць наведвальнасьць выданьняў і якія мэханізмы й інструмэнты яны выкарыстоўваюць для прыцягненьня новых наведвальнікаў.

Да удзелу запрашаюцца рэдактары сайтаў навінаў анляйн- і офляйн-СМІ.

Візыт адбудзецца ў верасьні 2014 г.

Усе выдаткі па візыце кампэнсуюцца арганізатарамі.

Больш падрабязная інфармацыя – па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 ліпеня 2014 г.

Паводле baj.by

Просмотров: 0

%d такие блоггеры, как:
Яндекс.Метрика