У крыві васьмікласніцы з Рагачову выяўлена 1,23 праміле алкаголю

alkaholНапачатку лютага з папярэднім дыягназам «вострая алкагольная інтаксікацыя» ў бальніцу трапіла школьніца з Рагачова. Але тады лекары не выключалі і алергічную рэакцыю на алкаголь. Як распавялі ў інспекцыі па справах непаўналетніх Рагачоўскага РАУС , атрыманыя вынікі аналізаў выключылі алергію як прычыну недамагання. У крыві 8-класніцы выяўлена 1,23 праміле алкаголю, у мачы — 2,04. Навучэнка мясцовай школы яшчэ знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы.

Сітуацыю пракаментавалі ў абласным наркалагічным дыспансеры. Сказаць, колькі дакладна выпіла дзяўчына, ў медустанове не адважыліся, але выказалі здагадку, што да атручвання прывяло каля 200-250 міліграмаў гарэлкі. Мяркуючы па аналізе крыві, у дзяўчыны была лёгкая ступень ап’янення.

Да ведама. Сёння дапушчальнай нормай алкаголю ў крыві з’яўляецца 0,3 праміле. Зыходзячы з гэтага паказчыка, вызначаецца не толькі ступень ап’янення кіроўцаў транспартных сродкаў, але і работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Да 0,3 праміле чалавек лічыцца цвярозым, паведамілі ў абласным наркалагічным дыспансеры.

Паводле «Гомельскай Праўды»

Leave a Comment