У Гомелі працягваецца кампанія “За забарону завышаных працэнтаў па пазыках з боку МФА”

Па словах актывістаў кааліцыі “Наша Альтэрнатыва”, амаль кожны другі апытаны гамяльчук падтрымліваў ініцыятыву.

Андрэй Папоў, адзін з ініцыятараў кампаніі, распавеў наступнае:

“Калі мы пачыналі, то многія шчыра не верылі, што кампанія такога роду нарэшце пачалася, бо мікрафінансавыя арганізацыі (МФА) з іх завоблачнымі працэнтнымі стаўкамі, вядомыя нам, беларусам, даўно, і ніхто імі апошнім часам не займаўся. Падчас сбору подпісаў нам выказалі шмат удзячных слоў і таксама скаргаў на МФА. Натуральным ліхвярствам не грэбуюць як мінімум дзве гомельскія МФА. Многія грамадзяне пераканаліся ў гэтым на асабістым вопыце».

Нагадаем, сябры кааліцыі “Наша Альтэрнатыва” распачалі ў Гомелі кампанію “За забарону завышаных працэнтаў па пазыках з боку МФА”. Кампанія разгарнулася па прычыне з’яўлення прыватных крэдытных устаноў, якія карыстаюцца бязвыходным фінансавым становішчам некаторых грамадзян. Гэтыя крэдытныя ўстановы даюць грошы пад непад’ёмны працэнт і пад умовы, якія пасля немагчыма выканаць. Размова тут ідзе пра сапраўднае адурачванне і абрабаванне даверлівых людзей. Дарэчы, кожны другі апытаны гамяльчук падтрымаў дадзеную ініцыятыву.

Некаторыя хоць і выказвалі падтрымку, але подпіс паставіць баяліся. Маўляў, іхні адрас можа стаць вядомы кіраўнікам МФА, якія могуць потым адпомсціць.
Каардынатары кампаніі па забароне ліхвярскіх дзеянняў запэўнілі: усе дадзеныя канфідэнцыяльна захоўваюцца; у выпадку ціску на актывістаў кампаніі або падпісантаў факты будуць абнародаваны, і першымі падазронымі ў супрацьпраўных дзеяннях стануць якраз мікрафінансавыя арганізацыі. Але спадзяемся, усе пройдзе мірна. Збор подпісаў працягвацца.

Джафар Татарын з Беларусі

Leave a Comment