«Беркут» падстраліў дзяўчыну-медыка ў шыю

На Майдане снайпер падстрэліў дзяўчыну-валанцёрку з медыцынскай службы. Куля трапіла ў шыю. Аб гэтым паведамляецца на старонцы Еўрамайдану ў сацыяльнай сетцы «Твітэр».

Пацярпелая — 21-гадовая Алеся Жукоўская з горада Крамянец.

«На Майдане была з першых дзён. Дзяўчына мае медыцынскую адукацыю, таму была валанцёрам медыцынскай службы», — распавяла Gazeta.ua знаёмая пацярпелай, журналістка Аліна Данілава.

З Майдана незалежнасці дзяўчыну забралі на хуткай і даставілі ў бальніцу, дзе прааперавалі. Паводле espreso.tv, яна падключаная да апарата жыццезабеспячэння і прыходзіць у прытомнасць.

Медсястра Алеся Жукоўская, падстрэленая снайперам, напісала "У Кантакце" - "Я паміраю"
Медсястра Алеся Жукоўская, падстрэленая снайперам, напісала «У Кантакце»«Я паміраю»

Leave a Comment