Адкрыты зварот да А. Лукашэнкі

У Гомелі патрабуюць адмовіць у палітычным прытулку былому міністру унутраных спраў Захарчанка і іншым супарцоўнікам сілавых ведамств, якія ўдзельнічалі ў крывавай расправе над украінскім народам.

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Лукашэнка А. Р.

Адкрыты зварот

22 лютага ў СМІ з’явілася інфармацыя, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь хаваецца адпраўлены ў адстаўку 21 лютага Вярхоўнай Радай Міністр унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка. Парламент Украіны пакідае адкрытым пытанне аб пакаранні камандзіраў і выканаўцаў, якія маюць дачыненне да забойстваў, збіцця і зневажанняў пратэстоўцаў.

Былы Міністр МУС В. Захарчанка з’яўляецца асабіста адказным за неапраўданае прымяненне сілы і агнястрэльнай зброі органамі ўнутраных спраў супраць народа Украіны. Па яго злачыннаму загаду было забіта і знікла без вестак больш за 100 украінцаў, і тысячы былі скалечаны.

Паводле дадзеных украінскіх сродкаў масавай інфармацыі, мінулы міністр ўнутраных спраў Віталь Захарчанка за некалькі хвілін да поўначы перасёк ўкраіна-беларускую мяжу. Па інфармацыі выдання, гэта адбылося каля 23:45 у пятніцу, 21 лютага.

Магчыма, па прыкладзе К. Бакіева, завочна асуджанага да турэмнага зняволення ў сябе на радзіме, Захарчанка і яму падобныя будуць прасіць нашу краіну аб прадастаўленні палітычнага прытулку.

Звяртаюся да вас як да прэзідэнта — асобы, якая павінна быць гарантам Канстытуцыі.

Як грамадзянін Беларусі, я не прашу, а патрабую не даваць прытулак злодзеям і забойцам Украінскага народа, у якіх на руках чалавечая кроў!

Таксама патрабую не пераўтвараць маю РАДЗІМУ ў запаведнік для дыктатараў і міжнародных злачынцаў.

Арт. 18 Канстытуцыі РБ абвяшчае неўмяшанне нашай краіны ў справы іншых дзяржаў. У адпаведнасці з дадзенным артыкулам, кіруючыся нормамі маралі і верхавенства міжнароднага права, патрабую:

Даць адказ, ці знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі забойца і злодзей, былы кіраўнік МУС Украіны Віталь Захарчанка.

У выпадку знаходжання дадзеннага і іншых украінскіх злачынцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі патрабую тэрмінова арыштаваць яго і перадаць украінскаму боку.

 22.02.2014                                                                                                    Грамадскі актывіст   Зміцер Карашкоў 

Leave a Comment