Зварот да прэзідэнта — апошняя надзея быць пачутымі!?

Даведзеныя да адчаю жыхары вёскі Жураўлеўка .  Выступілі з відэа-зваротам да Прэзідэнта Беларусі .

Вёска Жураўлёўка, знаходзіцца  кіламетраў за сорак ад Гомеля. Зямля  тут  самыя чыстыя ў рэгіёне, які пасля Чарнобыля моцна усеяны радыяцыйным попелам.  Але вёска памірае — памірае прымусова …  З 24 чатырох дамкоў пабудаваных Гомельскім  радыёзаводам —  20 стаяць пустымі і прыйшлі у не прыдатны для жылля стан .  Жыльцам  4-х  ацалелых дамкоў,  гаспадар -Гомельскі радыёзавод «заламіў » кошт роўны кошту аднапакаёвай кватэры у Гомелі.  Рэальны рынкавы кошт дома у вёсцы —  ад 500 да 5000 даляраў .  Прадстаўнікі радыёзавода  кажуць -«няма грошай на прыватызацыю, заключайце дамову арэнды  — 0.2 базавыя з метр квадратны у месяц » што прыкладна складзе каля   2 800 000    за дом без выгод …
Атрымліваецца-лягчэй па закону закапаць дамкі, чым аддаць па рэальнаму кошту людзям !

Такая сацыяльная палітыка беларускай дзяржавы?

Уласная інфармацыя.ТВ

 

%d такие блоггеры, как: