У Гомелі незалежных журналістаў выклікаюць у пракуратуру

Працай гомельскіх журналістаў Беларускага Радыё Рацыя цікавіцца абласная пракуратура.

“Ціск на незалежных беларускіх журналістаў – зараз агульная тэндэнцыя, а сілавы апарат Беларусі нервуецца падзеямі ў суседняй Украіне,” – кажа  карэспандэнт Мікола Бянько:

— Патэлефанаваў нам старэйшы памочнік абласнога пракурора Гомельскай вобласці Дзмітрый Дэбой. Прапанаваў нам сустрэцца з ім. Зразумела мы адмовіліся гэта рабіць у нейкай нефармальнай абстаноўцы. Абсалютна заканамернай і чаканай была нашая просьба пра позву. Ён пагадзіўся гэта зрабіць. На маё пытанне: чым выклікана цікаўнасць да нашых асобаў, ён сказаў вельмі лаканічна і абагульняючы: журналістыка.

Гэта далёка ня першы выпадак зацікаўлення працай нашых журналістаў пракуратурай. Нядаўна позву атрымаў таксама незалежны журналіст з Бярозаўкі Юры Дзяшук.

Беларускае Радыё Рацыя

Leave a Comment